Сайт Архив WWW-Dosk Деканат Тол-Эрессейского Университета Эли Бар-Яалом ("Хатуль")
Удел МогултаяДобро пожаловать, Гость. Пожалуйста, выберите:
Вход || Регистрация.
10/22/14 в 06:57:25

Главная » Новое » Помощь » Поиск » Участники » Вход
Удел Могултая « Статут БСП «Зялёны Дуб» »


   Удел Могултая
   Сконапель истуар - что называется, история
   Крывия, Литва, Беларусь
   Статут БСП «Зялёны Дуб»
« Предыдущая тема | Следующая тема »
Страниц: 1  Ответить » Уведомлять » Послать тему » Печатать
   Автор  Тема: Статут БСП «Зялёны Дуб»  (Прочитано 1823 раз)
Guest is IGNORING messages from: .
Kurt
Beholder
Живет здесь
*****


Асаблiва ж лясныя эльфы любiлi дранiкi з мачанкай.

   
Просмотреть Профиль »

Сообщений: 3164
Статут БСП «Зялёны Дуб»
« В: 01/04/07 в 22:45:50 »
Цитировать » Править

Статут Беларускай Сялянскай Партыi «Зялёны Дуб»
 


"Отношение населения к Советской власти в большинстве неудовлетворительное… Развившееся в период польской оккупации национальное движение и отсутствие политработников не позволяет его парализовать.  
 
18-го декабря белорусские войска ворвались в мест. Семежево и Вызну. Наши потери: пулемётов "Максим" — 1, ящиков пулемётных — 6, винтовок — 7, патронов к ним — 5 000 штук, лошадей — 8, кухонь — 1, двуколок — 2, крупы — 30 фунтов, мяса — 25 фунтов… Сведения о потере людей будут указаны в приложении.  
 
В лесах нейтральной зоны, по рекам Лань и Моречь, имеются шайки дезертиров — добровольцев Беларусской армии в количестве до 3 000 чел., с оружием до 500 винтовок, 4 пулемёта и 2 орудия…"
 
Из отчета №2 Слуцкого поветового военревкома за время с 16 по 31 декабря 1920 года.


 
 
Прадмова дасьледчыцы  
 
Электрычка -- тое месца, дзе я даволi пасьпяхова iсную частку свайго жыцьця. Натоўп спрыяе паходу да сябе, натхняе на аналiз i ўчынак. Пытаньне выпадковага суседа вярнула ў сучаснасьць: «Калi гэта вашая партыя пачне дзейнiчаць?». Ён, як i я, зачытаўся Статутам «Зялёнага Дуба». Бачна было, што ён лiтаральна смакаваў рэзкiя фармулёўкi дакумэнту, у якi так нясьцiпла зазiрнуў. Зусiм ня сьмешна, што мой новы знаёмы не адчуў часовай ды гiстарычнай дыстанцыі, якія аддзялялі нас ад тых, хто ў лiстападзе 1920 году пiсаў Статут. Але цi трэба тлумачыць агульнавядомае пра гiстарычныя паралелi і ўлюблёную звычку гiсторыi паўтарацца, пры гэтым вымушаючы невукаў-людзей сьмяяцца й пакутаваць з-за дрэннага засваеньня яе ўрокаў.  
 
Сьвет тады быў узарваны першай сусьветнай вайной i кастрычнiцкай рэвалюцыяй. Людзi не пасьпявалi асэнсоўваць новыя рэалii сацыяльнага перавароту. У Расіi, як лёд па вясьне, разбуралася старая сыстэма ўлады, абуджаючы адначасова нацыянальныя й дзяржаўныя амбiцыi народаў, даючы элiтам нацыянальных рухаў вялiкую надзею на максымальную рэалiзацыю -- да поўнага дзяржаўнага адасабленьня сваiх нацыянальных праграмаў.  
 
Бальшавiкi, яшчэ нядаўна безапэляцыйныя ў сваiм лёзунгу самавызначэньня нацыяў, ухапiўшы ўладу, таксама праявiлi жорсткую волю да захаваньня тэрыторыi ў межах былой iмпэрыi. Гэтыя прыкрыя манэўры выклiкалi хуткi працэс палiтызацыi нацыяў, цi дакладней, утварэньня палiтычных нацыяў. Нацыянальнае становiцца сродкам для разбурэньня ненавiснае ўлады. Уся энэргiя народу, стомленага ад вайны i хаосу, накiравалася ў рэчышча барацьбы за пабудову нацыянальнага дому, у якiм простыя людзi ўжо бачылi прытулак для спакойнага жыцьця. Гэтыя працэсы і шэраг іншых палітычных падзеяў выклiкалi ў Беларусi вядомае Слуцкае паўстаньне (кастрычнiк – сьнежань 1920 году).  
 
Зялёнадубцы, як i iншыя прадстаўнiкi нацыянальна-вызвольнага руху, далi права беларусам звацца палiтычнай нацыяй. Дарэчы, у гэты час «беларус» азначала хутчэй палiтычную, чым нацыянальную прыналежнасьць. Партыя «Зялёнага Дубу» выступiла супроць той Расii, якая жорстка й мэтадычна выкараняла беларускi нацыянальна-культурны пачатак i выцiскала мясцовых людзей з палiтычнага й эканамiчнага поля ўласнай краіны. «Зялёны Дуб» тыпова па-эўрапейску выкарыстоўваў нацыянальнае пытаньне -- як сродак барацьбы за ўладу.  
 
«ЗД» ува ўмовах супрацьдзеяньня вялiкiх дзяржаваў манiфэставаў нацыянальныя iмкненьнi да ўтварэньня асобнае дзяржавы. Вiдавочныя прэтэнзii «ЗД» на прадстаўнiцтва сваёй нацыi ў сыстэме тых мiжнацыянальных адносiнаў, якiя склалiся ў той жа час у Расіi i Эўропе.  
 
Вельмi паказальна, што «ЗД» вылучае сялянства як самастойную палiтычную сiлу, на якую ўскладаецца ўвесь цяжар вырашэньня асноўнай задачы. Галоўны будаўнiк далейшага лёсу дзяржавы, паводле думкі аўтараў Статуту, -- сялянства ў хаўрусе з дэмакратычнай iнтэлiгенцыяй. Дакумэнт сьведчыць аб спадзяваньнях на трэцюю «народную сялянскую рэвалюцыю», пра якую марылi амаль усе вядомыя палiтыкi таго часу ад Мiлюкова да Савiнкава. З апошнiм, дарэчы, зялёнадубцы на пэўны час заключылi дамову аб сумесных баявых дзеяньнях на тэрыторыi Беларусi.  
 
Ня трэба забывацца, што Сялянская партыя «ЗД» – арганiзацыя часу жорсткага грамадзянскага супрацьстаяньня, калi палiтычныя пытаньнi вырашалiся шляхам вайны. Адсюль i «недахоп» дэмакратыi ў арганiзацыйнай пабудове й пытаньнях аб прыёме ў партыю, наданьне вялiкiх паўнамоцтваў Атаману й абмежаваньне Вялiкага Сходу. Усе надзённыя пытаньнi адбудовы грамадзтва, на думку зялёнадубцаў, павiнен быў вырашыць Устаноўчы Сойм.  
 
 
-------------------
Ніна СТУЖЫНСКАЯ -- беларускі гісторык, дактарант Інстытуту гісторыі Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі. Скончыла гістарычны факультэт БДУ (1977) і асьпірантуру Інстытуту гісторыі АНБ (1984). Абараніла кандыдацкую дысэртацыю (1986, Інстытут гісторыі Акадэміі Навук Украіны). Удзельнік канфэрэнцыяў і стажыровак у Нямеччыне, ЗША, Польшчы, Латвіі, Расіі. Сфэра зацікаўленьняў: палітычная гісторыя Беларусі; Першая Сусьветная вайна; Другая Сусьветная вайна; Беларускі Рэзыстанс.  
Інстытут гісторыі НАН Беларусі
 
http://kamunikat.net.iig.pl/www/czasopisy/szuflada/01/01dok_stuzynskaja. htm
« Изменён в : 01/05/07 в 12:25:27 пользователем: Kurt » Зарегистрирован

З павагаю,
Kurt/Lenwe the Green Elf

"Мы же не можем оставить Людям лес неприбранным. А тут дело пяти секунд - был орк, стал экологически чистый труп... "(R2R)
"There is no such thing as an atheist in a foxhole." (Murphy's Law of Combat)
Kurt
Beholder
Живет здесь
*****


Асаблiва ж лясныя эльфы любiлi дранiкi з мачанкай.

   
Просмотреть Профиль »

Сообщений: 3164
Re: Статут БСП «Зялёны Дуб»
« Ответить #1 В: 01/04/07 в 22:58:47 »
Цитировать » Править

Статут *  
Беларускай селянскай партыi  
«Зялёны Дуб»

 
* у публікацыі захоўваецца правапіс арыгіналу  
 
§ 1.  
 
Глаўная мэта
Беларуская селянская партыя «Зялены Дуб» ставiць сваёй глаўнай мэтай вызваленьне Беларусi ад Маскоўска-бальшавiцкай навалы і адбудаваньне свайго незалежнага гаспадарства.  
Партыя лiчыць, што дзеля дасьціжэньня гэтай мэты патрэбна:  
а) Вясьцi непрэрыўную партызанскую вайну з бальшавiкамi, заняўшымi болей як палавiну тэрыторыi Беларускай зямлi.  
б) Вясьцi процi бальшавiкоў, камунiстаў i тых партый, праграма якiх зблiжаецца ў сваiх лэзунгах з бальшавiцкай, iнтэнсiўную агiтацыю пуцём выданьня асобых адозв, лiстовак i кнiжак.  
в) Пашыраць сярод насяленьня нацыянальную сьвядомасьць, беларускую лiтэратуру, беларускiе мастацтва і культуру.  
г) Устанаўлiваць з тымi суседзямi, якiя прыхiльна адносяцца да Беларусi і да яе незалежнага iстнаваньня цесную дружаскую сувязь.  
Арганiзацыя партыi  
 
§ 2.  
 
Партыя «Зялены Дуб» складаецца з чатырох аддзелаў:  
Першы -- Баевые партызанскiе дружыны і пяцеркi.  
Другi -- Агенты Цэнтральнага Камiтэту (Ц.К.)  
Трэцi -- Мастацтва «Зяленага Дуба»  
Чацьверты -- Аддзел дыпламатычны для зносiн з iншымi партыямi, iстнуючымi на Беларусi, а так сама i з суседзямi.  
 
§ 3.  
 
На чале партыi стаiць Атаман «Зяленага Дуба», якi з’яўляецца глаўным кiроўнiком усiх чатырох аддзелаў.
 
§ 4.  
 
Пры Атамане «З.Д.» знаходзяцца:
І. «Глаўны Штаб» партызанскiх атрадаў, якi трымае ў сваiх руках першы, другi i чацверты аддзелы.  
ІІ. «Цэнтральны Камiтэт» з трох сяброў пад кiраўнiцтвам Атамана.  
Дзейнасьць Ц.К:  
1) Вядзе палiтычные зносiны з iншымi партыямi, арганiзацыямi і установамi.  
2) Вядзе агiтацыйную працу.  
3) Распрэдзяляе па аддзелам партыйных працаўнiкоў.  
4) Судзiць па наказу Атамана вiноўных сяброў Партыi.  
5) Вядзе дыпламатыю з iнастраннымi гаспадарствамi.  
6) Заведуе партыйнай гаспадаркай i казной.  
7) Заведуе разведкай в’усiх кiрунках.  
 
§ 5.  
 
Арганiзатар «пяцеркi» павiнен замальдавацца ў Ц.К i атрымаць нумэр сваёй пяцеркі.
 
§ 6.  
 
Кожная «пяцерка» павiнна выпаўняць усе заданьнi Ц.К.
Увага 1. За выпаўненьне даручэній Ц.К. арганiзатар «пяцеркi» адказывае сваiм жыцьцем.  
Увага 2. «Пяцерка», не выпаўнiўшая загаду Ц.К., лiквiдуецца.  
 
§ 7.  
 
Партыя мае сваiх сэкрэтных прэдстаўнiкоў в’усiх арганiзацыях, партыях i установах, iстнуючых ня толькi на Беларусi, але i за гранiцай. Гэтые прэдстаўнiкi лiчацца сэкрэтнымi агентамi Ц.К. i павiнны час ад часу даваць у Глаўны Штаб усе патрэбные вядамосьцi.  
Агенты в’усякi час могуць быць Ц.К. адозваны з свайго мейсца.  
 
§ 8.  
 
Прыем у Партыю
У Партыю прымаюцца толькi Беларусы, веруючыя ў Бога, даўшые прэд трэмя сведкамi зяленадубцамi абецанку свята выпаўняць «дзвенаццаць запаведзяў Зяленага Дуба» і тые абавязкi і наказы, якiя на яго будуць накладацца Атаманам цi Ц.К., маючыя рэкамэндацыю ня меньш як чатырох зяленадубцаў.  
Увагi:  
1.) Людзi iншых нацыанальнасьцеў могуць прымацца у партыю толькi тады, калi яны з’яўляюцца актыўнымi барцамi за незалежнасьць Беларусi i аказалi якiе кольвек паслугi партыi.  
2.) Асобы асабiста знаёмыя Атаману, альбо двум сябрам Ц.К., залiчаюцца ў партыю.  
3.) Арганiзатар «пяцеркi» мае права залiчыць у сваю пяцерку, адказываючы за залiчаных прад Атаманам i Ц.К. сваiм жыцьцем.  
4.) Выхад з партыi для ўсiх сяброў забаронены. Калi хто захоча ухiлiцца ад працы у партыi, дык ён падае аб гэтым заяву ў Ц.К. Апошнi можа прыняць цi не прыняць пад увагу гэтую заяву.  
5.) Сябры партыi, зволеные Ц.К. ад партыйнай працы, усё ж павiнны ў сваiм жыцьцю прытрымывацца «дзвенаццацi запаведзеў Зяленага Дуба».  
Баявыя дружыны зяленадубцаў  
 
§ 9.  
 
Баявыя дружыны зялёнадубцаў складаюцца з ахвотнiкаў, якiя прылучаюцца да яе першага арганiзатара (старшынi), атрымаўшага дэрэктывы ад Ц.К.  
 
§ 10.  
 
Арганiзатар з’яўляецца старшыней дружыны, яе поўным кiраўнiком. Ён павiнен:  
1.) Спаўняць наказы Глаўнага Кiраўнiка Вайсковай справы, Атамана «ЗД» i Глаўнага Штабу.  
2.) Трымаць сувязь i кантакт з iншымi дружынамi, знаходзючыміся у данным району.  
3.) Даваць суседнім дружынам помач, калi гэта будзе патрэбна.  
4.) Весьцi разведку ў сваiм районе.  
5.) Данасiць аб усiм у Глаўны Штаб.  
6.) Баранiць у сваiм районе селян ад бальшавiцкiх рэквiзыцый, ад наездаў камiсараў i чрэзвычайкi.  
7.) Падтрымываць, чым можа, працу агентаў Ц.К.  
8.) Падтрымываць кантакт i дружаскую сувязь з прыхiльнай да нас Польскай Уладай, гдзе яна iстнуе.  
Старшыня з’яўляецца адветнай асобай прад Ц.К. за сваiх людзей, якiя могуць i ня лiчыцца сябрамi партыi.  
 
§ 11.  
 
Уся дабыча, захопленая ад бальшавiкоў, з’яўляецца уласнасьцю Дружыны, але частка грошаў (не меней 30 %) перэдаецца у Ц.К. на выдаткi па друкаваньню лiтэратуры, утрыманьне Глаўнага Штабу i агентаў Ц.К., на закупку патрэбных матэрыялаў.  
 
§ 12.  
 
Старшыня Дружыны у мейсцах, асвобожаных ад бальшавiкоў, падтрымывае тую цывiльную Уладу, якая будзе назначана Часовым Урадам Беларускай Народнай Рэспублiкi.
 
§ 13.  
 
Зяленадубцы за сваю працу не адарымываюць жаднай пэнсii, але Ц.К. па магчымасьцi Дапамагае тым сябрам партыi, якiе ня маюць уласнасьцi і грошаў.  
 
§ 14.  
 
Зяленадубскi пароль
Сякрэтны зяленадубскi пароль устанаўляецца Атаманам.  
Пароль даецца дзеля таго, каб пазнаць сваiх сяброў.  
Увага 1.) Пароль павiнны ведаць: сябры Ц.К., Глаўны Штаб, старшынi дружын, арганiзатары «пяцерак» i агенты Ц.К.  
Увага 2.) За разглашэньне пароля вiноўны адпавядае сваiм жыцьцем.  
Увага 3.) Атаман можа у усялякi час замянiць стары пароль новым.  
Ганаровыя сябры  
 
§ 15.  
 
Асобы, маючыя заслугi, тые цi iншые, прад Бацькаўшчынай, альбо аказаўшые матэрыяльнае цi маральнае падтрыманьне партыi, могуць быць залiчаны па пастанаўленьню Атамана i Ц.К. ганаровымi сябрамi партыi.  
 
§ 16.  
 
Зяленадубцы заўсёды павiнны памагаць, чым толькi могуць, ганаровым сябрам партыi. Асабiста, на усiх сходах i пры уселякiх выбарах зяленадубцы сваiмi галасамi падтрымываюць кандыдатуру ганаровых сяброў.  
 
§ 17.  
 
Пры выбарах у Сойм ганаровыя сябры залiчаюцца у кандыдатскiе спiскi.
 
§ 18.  
Матэрыяльная справа партыi
Увесь бальшавiцкi скарб i грошы, гдзе бы яны не знахадзiлiся, лiчацца уласнасьцю партыi «ЗД».  
Увага: Аднятая ад бальшавiкоў уласнасьць мейсцовых жыхароў перэдаецца iм пад квiтанцыi.  
 
§ 19.  
 
Партыя «ЗД» шукае дапамогi у гаспадарств, якiе заінтэрэсованы у тым, каб бальшавiзм не пашыраўся на матэрыке Эўропы. Найболей усяго партыя спадзеваецца, што брацкая Польшча, звязаная гiстарычна з Беларусью асвабадзiўшаяся сама ад Маскоўскага iга, акажа i нам дапамогу у Святой справе вызваленьня ад таго жа iга Бацькаўшчыны.  
 
§ 20.  
 
Прыватныя афяры ад асоб, прыхiльных iдэям i глаўнай мэце партыi, паступаюць у распаражэньне Ц.К.
 
§ 21.  
 
Нi якiх абавязковых сяброўскiх узносаў не устанаўлiваецца. Але тыя сябры партыi, якiе маюць уласнасьць, цi шмат грошаў, павiнны час ад часу рабiць афяры у партыйны фонд.  
Партыйныя сходы  
 
§ 22.  
 
Партыйныя сходы па наказу Атамана, вялiкiе i малые, збiраюцца Ц.К.
 
§ 23.  
 
На вялiкi сход кожная «пяцерка» можа паслаць свайго дэлегата.
Апроч гэтага, на сходзе прымаюць учасьце і сябры Ц.К., усе агенты ЦК, прэдстаўнiкi ад Дружын, Мастацтв i усiх iншых зяленадубскiх арганiзацый.  
Старшыней сходу з’яўляецца Атаман цi яго паўнамоцны – адзiн із сяброў Ц.К.  
 
§ 24.  
 
На Сходзе могуць быць прысутнымi гонаровые сябры партыi i прыватные асобы па запрашэньню Атамана.
 
§ 25.  
 
Вялiкiе сходы збiраюцца дзеля:
1.) Выбароу Атамана і сяброў Ц.К.  
2.) Ізмяненьня Статуту.  
3.) Развязаньня тых спраў i пытаньняў, якiе перэдае Атаман цi Ц.К. на волю вялiкаго сходу.  
Увага: Атаман лiчыцца бязсменным, але 3/4 галасамi вялiкаго сходу можа быць залiчаны ў гонаровыя сябры і тады выбiраецца новы атаман. Сябры Ц.К. выбiраюцца на год.  
 
§ 26.  
 
Рэшэньня Вялiкаго сходу пастанаўляюцца большасьцю галасоў.
 
§ 27.  
 
Малые сходы збiраюцца па наказу Атамана (цi Ц.К.) для развязаньня iншых меньш паважных спраў i пытаньняў.  
 
§ 28.  
 
На малых сходах з’яўляюцца прысутнымi толькi тые сябры партыi, якiе адатрымываюць запрашэньне на сход ад Атамана.
 
§ 29.  
 
Мейсца i час сходу назначаюцца Атаманам.
 
§ 30.  
 
Зямельнае пытаньне
Прызнаючы прыватную уласнасьць, партыя «З.Д.» лiчыць, што уся зямля павiнна быць выкупляна па справядлiвай ацэнке урадам i перэдана людзям, якiе займаюцца сельскай гаспадаркай.  
Нi якой разнiцы памiж памешчыкам i селянскiм гаспадаром партыя ня бачыць. Як першы, дык i другi павiнны мець правы на зямельную уласнасьць у той норме, якая будзе устаноўленая Устаноўчым Соймам.  
 
Увагi:  
1) Не чакаючы развязаньня зямельнага пытаньня Устаноўчым Соймам, кожны павет арганiзуе свой зямельны камiтэт, якi павiнен устанавiць часовую норму зямельнай плошчы сярод гаспадароў i тых людзей, якiя жадаюць жыць сельскай гаспадаркай.  
2) Духоўныя асобы i сельскiя вучыцеля маюць права атрымаць у сваю часовую уласнасьць вучастак зямлi па часавай норме.  
3) Тые гаспадары, якiе самi ня жывуць на сваёй гаспадарке, цi маюць гаспадарку гдзе у iншым мейсцэ, трацяць права на зямельную уласнасьць.  
 
 
§ 31.  
 
Рабочае пытаньне
У кожным павеце арганiзуецца «працоўны камiтэт». У склад яго уходзяць прэдстаўнiкi працоўнага люду усiх катэгорый. Гэты камiтэт устанаўляе minimum заработнай платы i maximum рабочага дня згодна з эканамiчнай сітуацыей i варункамi жыцьця кожнай мейсцовасьцi і разглядае жальбы працаўнiкоў i гаспадароў i пастанаўляе сваі пастановы.  
 
§ 32.  
 
Дзеля матэріальнага забезпечэньня працаўнiкоў павiнна быць уведзена страхаваньне на дажыцьце страцiўшых працэспасобнасьць i сiрот.  
 
§ 33.  
 
Усі працоўнiкi маюць права гуртавацца ў прафэсыанальныя звязкi i iншыя арганiзацыi, але пад варункам, каб яны не з’яўлялiся апаснымi з гаспадарсцыннага пагляду.  
 
 
§ 34.  
 
Свабода совесьцi
Партыя «ЗД» стаiць за поўную свабоду совесьцi.  
Свабода друку i слова  
 
§ 35.  
 
Партыя «ЗД» стаiць за свабоды друку i слова.
Увага 1.) Выданьня, прапаведуючыя бальшавiзм i камунiстычную тэорыю, павiнны быць забаронены, каб не збiваць з розуму i ня ашуківаць Беларускi народ.  
Увага 2.) Павiнна быць забаронена бальшавiцкая агiтацыя i прапаганда бальшавiцкiх iдэй i лазунгаў.  
 
 
 
§ 36.  
Абучэньне дзяцей
Партыя «З.Д» прынцыпова стаiць за агульнае нiзшае i сярэдняе безкаштоўнае абучэньне.  
Увага: В’усiх нiзшых i сярэднiх вучылiшчах дзецi абавязкова павiнны абучацца Закону Божаму.  
 
§ 37.  
 
У першы чарод павiнны быць адчынены прафэсыанальныя вучылiшча i вучыцельскiе сэмiнарыi дзеля падгатоўкi кадраў прафэсыанальных працаўнiкоў i вучыцеляў.  
 
 
§ 38.  
 
Права нацыанальнасьцяў
Партыя «З.Д.» лiчыць, што першае мейсца сярод нацыанальнасьцяў у Беларускай Народнай Рэспублiцэ належыць Беларусам i Палякам-Крэсоўцам, якiе звязаны зь Беларусью гiстарычна i выняслi на сваiх плячох разам з Беларусамi Маскоўскае iга.  
 
 
§ 39.  
 
Адносiны да суседзяў
Партыя «З.Д.» лiчыць, што Савецкая Расія з’яўляецца такiм жа ворагам Беларускай Народнай Рэспублiкi, якiм была для яе Царская Самадзяржаўная Расія.  
Ісходзючы з гэтага, «З.Д.» трымаецца арыентацыi на Захад i лiчыць, што толькi цесная сувязь i дружба з аднаго боку з Польшчай, з другога з Украiнай, могуць стварыць палiтычную каньюнктуру, пры якой можэбна iстнаваньне незалежнага Беларускага Гаспадарства.  
 
 
§ 40.  
 
Адбудова Бацькаўшчыны
Партыя «З.Д.» лiчыць, што вiноўнiкамi зруінаваньня Бацькаўшчыны у часы вайны з Немцамi i бальшавiцкай акупацыi з’яўляецца Рускае Гаспадарства. Ісходзючы з гэтага пагляду, партыя будзе дамагацца, каб Рускае Гаспадарства выплацiла Беларускай Народнай Рэспублiцы усю суму, патрэбную на адбудаваньне i каб была звярнута уся уласнасьць, вывязяная бальшавiкамi з Беларусi.  
 
 
§ 41.  
Залаты фонд
 
Партыя «З.Д.» лiчыць, што частка залатога фонда, захвачанага Савецкай Расіей ад Царскай Расіi, з’яўляецца законнай уласнасьцью Беларускай Народнай Рэспублiкi.  
Увага: Дзепутаты ад «З.Д.» павiнны падняць пытаньне аб залатым фондзе у Беларускiм Устаноўчым Сойме.  
 
Статут чытаў i згодзен з iм Атаман ЗД <Дзяргач>  
Сьцверждаю падпiсам i прыкладаю печатку  
Ад'ютант Глаўнага Штаба «ЗД» <М.Корч>  
 
[Суправаджальны запіс]  
Гэты статут разглядаў і зацьвержаю.  
Лічу, што партыя «З.Д.» ідзе па пэўнаму шляху і з’яўляецца праўдзівай нацыянальнай Беларускай селянскай партыяй, якая адпавядае цяжару варункаў, у якіх знаходзіцца наша Бацькаўшчына у тэразнейшы час.  
Міністр унутраных спраў <В.Адамовіч>  
26 лістапада 1922 г.  
 
 
 
---------------------------------------------
 
Камэнтар
 
Тэкст Статуту захоўваецца ў Нацыянальным Архіве Рэспублікі Беларусь: Фонд 456, воп. 1, спр. 1. Гэтая справа складае ўвесь фонд. Але бачна, што справа не адразу набыла такі статус. Першы аркуш Статута мае нумары 1, 7, 98, зноў 1. Гэта сьведчыць пра тое, што дакумэнт вандраваў па фондах і справах. Магчыма, ён быў дадаткам, ці, лепш сказаць, «вещдоком» (рэчавы доказ) у крымінальнай справе зялёнадубцаў.  
 
Тэкст рукапісны. Магу меркаваць, што напісаны ён рукою Янкі Густалеса (сапраўднае прозьвішча – Пешка), ад’ютанта Галоўнага штаба «ЗД». Янка вучыўся ў Менскай Духоўнай Сэмінарыі і адначасова набываў веды ў гуртку беларусазнаўства, які ў сэмінарыі арганізаваў будучы атаман Дзяргач. У 1917–1918 Дзяргач выкладаў сэмінарыстам гісторыю і літаратуру Беларусі, вучыў роднаму слову. Янка Густалес лепш за ўсіх у штабе «ЗД» пісаў па-беларуску і складаў патрэбныя паперы. Дакумэнт мае 11 старонак і выглядае чарнавым варыянтам Статуту. Але ён можа быць і адзіным варыянтам, калі ўлічваць умовы і абставіны, у якіх ён нарадзіўся.  
 
Статут зацьверджаны дзьвюма пячаткамі. У сярэдзіне адной зь іх пад выяваю «Пагоні» чэрап і скрыжаваныя косьці. У той час гэты малюнак быў даволі распаўсюджаным на штандарах, улётках, пячатках і г.д., ваенных і партызанскіх фармаваньняў, якія абіралі для сябе дывэрсійныя і тэрорныя формы барацьбы. Выявы чэрапу маглі бачыць на штандарах дывізіі «сьмерці» і праграмных дакумэнтах арміі генэрала Булак-Балаховіча. Назоў «дывізія сьмерці» сьведчыў, што вайскоўцы ня мелі альтэрнатывы, толькі сьмерць (не маглі ўцякаць, не маглі трапляць у палон). Забраць жыцьцё ў ваяра ці партызана мог суд гонару за нешляхотныя паводзіны. На гэтую ўмову згаджаліся самі вайскоўцы, пра што сьведчылі іхныя расьпіскі. Напрыклад, у «ЗД» такія расьпіскі захоўваў Вячаслаў Адамовіч, бацька атамана Дзяргача.  
 
Яшчэ ў лютым 1918 паручнік Хвядашчэня зацьвярджаў сьпісы Менскага Беларускага Нацыянальнага Палка пячаткаю з выяваю Пагоні (уверсе) і чэрапа са скрыжаванымі касьцьмі (унізе). Адначасова штаб «ЗД» і атаман карысталіся пячаткаю з малюнкам трох дубовых лісьцікаў, што адпавядала назову арганізацыі.  
 
Статут мае суправаджальны запіс – своеасаблівае бласлаўленьне Вячаслава Адамовіча–старэйшага (аўтограф). На той момант ён займаў пасаду міністра ўнутраных спраў ува ўрадзе П. Алексюка пры штабе генэрала Булак-Балаховіча. Як вядома, пасьля захопу Мазыра ў лістападзе 1920 Станіслаў Булак-Балаховіч абвясьціў сябе «начальнікам Беларускае дзяржавы» і праклямаваў незалежнасьць Беларусі. З Варшавы ў Мазыр прыехалі сябры Беларускага Палітычнага Камітэту П.Аляксюк і В.Адамовіч, якія сфармавалі цывільны ўрад. Але 26 лістапада аддзелы генэрала Булак-Балаховіча ўжо пакінулі Мазыр і рухаліся ў бок мяжы. Па сутнасьці, гэты ліст В. Адамовіча – наказ «праўдзівай нацыянальнай Беларускай сялянскай партыі, якая адпавядала цяжару варункаў, у якіх знаходзіцца наша Бацькаўшчына...» працягваць змаганьне далей.  
 
Н. С.  
 
Nina STU&#381;YNSKAJA, Ph. D.  
 
Charter of the Belarusian Peasant Party «Zialony Dub» / «Green Oak»  
 
Summary  
 
The almanac publishes the Charter of the Belarusian Peasant Party «Zialony Dub» / «Green Oak», anti-Soviet rebellion organization, which was active in the country in 1920s. Under the conditions of political counteraction from the side of a number of States the Party manifested the will of the Belarusian nation to form its Sovereign State. The Party took upon itself the mission of representing Belarusian nation in the system of international relations, which in those times were formed in Europe, Russia included. It is quite significant that the Party considered the peasantry as an independent political force, which was to implement the mission of creating an independent State. The further role of building up a State belonged, according to the authors of the Charter, to the peasantry united with democratic intelligentsia. As it is evident, the document is based on political hopes for so called “popular peasant revolution”.
Зарегистрирован

З павагаю,
Kurt/Lenwe the Green Elf

"Мы же не можем оставить Людям лес неприбранным. А тут дело пяти секунд - был орк, стал экологически чистый труп... "(R2R)
"There is no such thing as an atheist in a foxhole." (Murphy's Law of Combat)
Kurt
Beholder
Живет здесь
*****


Асаблiва ж лясныя эльфы любiлi дранiкi з мачанкай.

   
Просмотреть Профиль »

Сообщений: 3164
Re: Статут БСП «Зялёны Дуб»
« Ответить #2 В: 01/04/07 в 23:18:10 »
Цитировать » Править

Разные ссылки (по-белорусски)
 
Беларусь мяцежная: антыбальшавіцкі супраціў 1920-х гадоў.  
Гутарка Міхася Скоблы зь Нінай Стужынскай  
http://www.svaboda.org/programs/studyja/2001/04/20010428073554.asp
 
Вячаслаў (Вячка) Адамовіч (1890, Ашмяны – ?)
http://www.svaboda.org/articlesprograms/libertynames/2006/3/523e8fe3-74b 4-4753-b462-d84201cc7622.html
 
100 пытаньняў і адказаў па гісторыі Беларусі:
За што змагаліся ваяры «Зялёнага Дуба»?  
http://www.lib.by/pytanni/120.html
 
статья в Википедии "Беларуская сялянская партыя «Зялёны Дуб»"
 
{Поправила ссылку, чтобы тред не разъезжался. R2R, при исполнении}
« Изменён в : 01/05/07 в 12:25:00 пользователем: Kurt » Зарегистрирован

З павагаю,
Kurt/Lenwe the Green Elf

"Мы же не можем оставить Людям лес неприбранным. А тут дело пяти секунд - был орк, стал экологически чистый труп... "(R2R)
"There is no such thing as an atheist in a foxhole." (Murphy's Law of Combat)
R2R
Administrator
*****


STMS

45196474 45196474    
Просмотреть Профиль » email

Сообщений: 5667
Re: Статут БСП «Зялёны Дуб»
« Ответить #3 В: 01/04/07 в 23:54:15 »
Цитировать » Править

Курт, а можно вас попросить - перед ссылками указывать, что по ним находится? Название статьи, имя автора, если есть? Чтобы проще ориентироваться было. Smiley
Зарегистрирован

"Кто играет с динамитом, тот придёт домой убитым"
Kurt
Beholder
Живет здесь
*****


Асаблiва ж лясныя эльфы любiлi дранiкi з мачанкай.

   
Просмотреть Профиль »

Сообщений: 3164
Re: Статут БСП «Зялёны Дуб»
« Ответить #4 В: 01/05/07 в 12:18:59 »
Цитировать » Править

ага, поправлю.
Зарегистрирован

З павагаю,
Kurt/Lenwe the Green Elf

"Мы же не можем оставить Людям лес неприбранным. А тут дело пяти секунд - был орк, стал экологически чистый труп... "(R2R)
"There is no such thing as an atheist in a foxhole." (Murphy's Law of Combat)
Страниц: 1  Ответить » Уведомлять » Послать тему » Печатать

« Предыдущая тема | Следующая тема »

Удел Могултая
YaBB © 2000-2001,
Xnull. All Rights Reserved.