Сайт Архив WWW-Dosk
Удел МогултаяДобро пожаловать, Гость. Пожалуйста, выберите:
Вход || Регистрация.
04/09/20 в 10:07:51

Главная » Новое » Помощь » Поиск » Участники » Вход
Удел Могултая « В музыкальную копилку: Народны Альбом »


   Удел Могултая
   Сконапель истуар - что называется, история
   Крывия, Литва, Беларусь
   В музыкальную копилку: Народны Альбом
« Предыдущая тема | Следующая тема »
Страниц: 1  Ответить » Уведомлять » Послать тему » Печатать
   Автор  Тема: В музыкальную копилку: Народны Альбом  (Прочитано 2235 раз)
Guest is IGNORING messages from: .
Kurt
Beholder
Живет здесь
*****


Асаблiва ж лясныя эльфы любiлi дранiкi з мачанкай.

   
Просмотреть Профиль »

Сообщений: 3164
В музыкальную копилку: Народны Альбом
« В: 12/23/03 в 01:30:30 »
Цитировать » Править

Соверменный музыкальный проект по мотивам 1918-1939 гг в Беларуси
 
http://na.home.by/muzyka.htm
 
http://na.home.by/teksty.htm
 
 
Край ты мой, Край
Мы дапiць не пасьпелi да дна  
Як раптоўна пачулi "вайна"  
Ты сказаў мне: "Даруй i бывай"  
I пайшоў баранiць наш край  
 
Край, ты мой край  
Грай гэйнал, грай  
Дай веры, дай  
I мы пераможам  
 
Мы ў шэрых мундырах  
Пад шэрым крывiцкiм небам  
Перад навалай з Усходу  
Станем мурам каменным  
 
Будзем стаяць непарушна  
Будзем стаяць непахiсна  
З намi вера i праўда  
З намi Божая Мацi  
 
З намi анёл-абаронца  
Будзем стаяць бясконца  
Пакуль толькi хопiць моцы  
Калi яшчэ будзем жывы  
 
Край, ты мой край  
Грай гэйнал, грай  
Дай веры, дай  
I мы пераможам  
 
 
Матка Боска Вастрабрамска
Халодным жнiвеньскiм днём  
Я кратаю струны халоднай гiтары  
Скажы, чаму гэты дзень  
Пафарбаваны на колер хмары?  
 
Халодным жнiвеньскiм днём  
Iльлецца дождж на мёртвую пожню  
Даруй, але я хачу быць  
Сёньня слабой i бездапаможнай  
 
Халодным жнiвеньскiм днём  
Ты так далёка, што ня ўбачыць  
Ну, як тут мне не сумаваць  
Ну, як тут мне не заплакаць?  
 
Халодным жнiвеньскiм днём  
Адчыняю сэрца браму  
Матка Боска Вастрабрамска,  
Зьлiтуйся над намi  
 
Халодным жнiвеньскiм днём  
Дай крыху цяпла i сонца  
Скажы, чаму гэты дзень  
Такi халодны, такi бясконцы?  
 
 
Эх змагалiся мы
Эх змагалiся мы  
Ох стамiлiся  
Моцна бiлiся  
Запылiлiся  
 
Пад крывой сасной  
Прыпынiлiся  
На сыру зямлю  
Завалiлiся  
 
Пад крывой сасной  
На сырой зямлi  
Мы палёжвалi  
Ды вiно пiлi  
 
Эх па чарачцы  
Ды па малюсенькай  
Эх па шкляначцы  
Ды па паўнюсенькай  
 
Эх па куфэльку  
Ды па глiнянаму  
Эх па цэбрыку  
Ды па драўлянаму  
 
Эх па вядзерачку  
Ды па дзевяцiлiтроваму  
Эх па дзежачцы  
Ды па бяздоньненькай  
 
Эх па цыстэрначцы  
Ды як хацелась выпiць нам  
Але труба на жаль  
Нам падала сыгнал  
 
Мы як штыкi  
Зь зямлi паўскоквалi  
I крокам рушылi  
Ў кiрунку Копыля  
 
Настаўнiк Рагойша
Тысяча дзевяцьсот дваццаць шосты год.  
Мястэчка Ракаў пры панскай Польшчы.  
У цэнтры плошча. На плошчы касьцёл.  
Па плошчы iдзе настаўнiк Рагойша.  
Ён апрануты па апошняй модзе:  
На iм галiфэ, камiзэлька ды гальштук,  
На iм акуляры ды новыя боты  
(Новыя боты добрай работы!).  
Сам ён тутэйшы - вярнуўся нядаўна.  
Вучыўся на фiзыка ў Ратэрдаме.  
Ну, ёсьць такi горад недзе ў Эўропе.  
Але гэта, зрэшты, ня вельмi iстотна.  
 
Дык вось пра Рагойшу: у школе працуе,  
А дома чытае ды нешта майструе.  
Напрыклад, паставiў на даху антэну,  
Зрабiў зазямляльнiк, аплёў дротам сьцены  
I прыстасову паставiў у хаце -  
Даруйце, панове, завецца "адапцер"...  
Яшчэ ёсьць дынамiк i ручка настройкi.  
А ў школе, сабака, паставiў мне тройку.  
Але не пакрыўдзiўся я на Рагойшу -  
Я ў школе ня лепшы, але й ня горшы.  
Затое Рагойша сказаў па сакрэту,  
Навошта паставiў антэнiну гэту.  
Маўляў, яна ловiць нябачныя хвалi,  
Якiя як быццам у часе блукалi,  
Цi будуць яшчэ яны ў часе блукаць...  
Даруйце, панове, мне цяжка казаць.  
 
Я, кажучы шчыра, ня ўсё разумею,  
Але кажу праўду, кажу, як умею.  
Дакладней, кажу, як тлумачыў Рагойша,  
А ён, можа, зблытаў цi перабольшыў.  
Але прысягаю: уночы аднойчы  
На ўласныя вушы, на ўласныя вочы  
Я бачыў i чуў, як у Рагойшавай хаце  
Сьвяцiўся i граў той, даруйце, адапцер,  
I слухаў Рагойша вар'яцкiя гукi -  
Пякельныя енкi, пачварныя хрукi,  
Як быццам бы д'ябал пiлiкаў на скрыпцы.  
I мне закарцела пабегчы ў палiц'ю.  
Але не пабег я. Стаяў скамянеўшы,  
Збляднелы, нiбыта два тыднi ня еўшы.  
I вось адчыняюцца дзьверы ў хаце,  
I кажа Рагойша: "Заходзьце, сядайце!"  
Заходжу, кажу: "Вечар добры ў хату!"  
"Год тысяча дзевяцьсот семдзесят пяты", -  
Кажа ён мне i дзiка рагоча.  
I я зразумеў: вар'яцее Рагойша.  
Шалее Рагойша. I я адчуваю,  
Як б'е ў галаву маю музыка тая,  
I я памiж волi раблюся вар'ятам  
Ад музыкi, гранай у семдзесят пятым.  
 
Я страцiў прытомнасьць ад року ды панку,  
З бальной галавой ачуняў толькi ранкам  
I болей нiколi ў жыцьцi да Рагойшы  
Я не пайду... Лепш нап'юся у Мойшы,  
У простай звычайнай карчме местачковай,  
Гарэлкi празрыстай, гарэлкi жытнёвай!
Зарегистрирован

З павагаю,
Kurt/Lenwe the Green Elf

"Мы же не можем оставить Людям лес неприбранным. А тут дело пяти секунд - был орк, стал экологически чистый труп... "(R2R)
"There is no such thing as an atheist in a foxhole." (Murphy's Law of Combat)
Страниц: 1  Ответить » Уведомлять » Послать тему » Печатать

« Предыдущая тема | Следующая тема »

Удел Могултая
YaBB © 2000-2001,
Xnull. All Rights Reserved.