Сайт Архив WWW-Dosk
Удел МогултаяДобро пожаловать, Гость. Пожалуйста, выберите:
Вход || Регистрация.
04/09/20 в 09:31:40

Главная » Новое » Помощь » Поиск » Участники » Вход
Удел Могултая « Старадаўняя гiсторыя беларусаў :) »


   Удел Могултая
   Сконапель истуар - что называется, история
   Крывия, Литва, Беларусь
   Старадаўняя гiсторыя беларусаў :)
« Предыдущая тема | Следующая тема »
Страниц: 1  Ответить » Уведомлять » Послать тему » Печатать
   Автор  Тема: Старадаўняя гiсторыя беларусаў :)  (Прочитано 2088 раз)
Guest is IGNORING messages from: .
Kurt
Beholder
Живет здесь
*****


Асаблiва ж лясныя эльфы любiлi дранiкi з мачанкай.

   
Просмотреть Профиль »

Сообщений: 3164
Старадаўняя гiсторыя беларусаў :)
« В: 02/10/08 в 17:13:52 »
Цитировать » Править

Старадаўняя гiсторыя беларусаў, або Несур`ёзны канспект строгiх падручникаў.
 

...Князь Усяслаў Чарадзей (знакаміты ваўкалак, які зрабіў у Кіеве першую ў ягонай гісторыі аранжавую рэвалюцыю)


 
 
Пачатак часу  
 
Старажытнейшы беларус - архантрап - вылучыўся з жывёльнага свету звыш двух мільёнаў гадоў таму. Кажуць, што адбылося гэта недзе ў Афрыцы, і толькі сто тысяч гадоў назад пад выглядам неандэртальцаў нашыя продкі здолелі пранікнуць на абшары Беларусі. Але хутка вялізны ляднік разбурыў іхныя жытлы і месцы адпачынку, асабліва інфраструктуру на Браслаўскіх азёрах і Нарачы, якая да нашых дзён яшчэ не адноўлена цалкам. Прашчуры разбрыліся па свеце і ў гонар сваёй зледзянелай Айчыны заснавалі Бель-гію, Бел-фаст, Бел-гарад і курорт Кактэ-Бель. На частыя пытанні іншаземцаў, дзе ж яна знаходзіцца, гэтая радзіма беларусаў, тыя горка адказвалі: "Дзе-дзе... У ільдзе!" Так з'явілася дзеканне ў беларускай моўнай традыцыі.
Калі ляднік сышоў, старажытныя беларусы вярнуліся ў свае паселішчы і першым чынам вынайшлі кола і здабылі агонь, бо паганскія богі запатрабавалі штогод падпальваць кола і пускаць яго з гарышча - без гэтага, маўляў, шчасця не чакайце. Разам з тым няма аніякага сумнення ў тым, што менавіта беларусы вынайшлі бульбу. Доўга нашыя продкі прасілі багоў падараваць ім картоплю, бо любімыя бабка і дранікі атрымлiваліся не такімі смачнымі з жыта, проса альбо гароху. Урэшце авалодаўшы бульбай, шчаслівыя бульбашы пабеглі па свеце, каб пахваліцца, і недзе ў Андах ці Кардыльерах згубілі каштоўны клубень. Толькі праз шмат стагоддзяў бульба вярнулася на радзіму ўжо ў якасці імпарту.  
 
А пакуль, застаўшыся без бульбы, беларусы пабедавалі-пабедавалі ды й прыняліся за працу. Па замове Міністэрства культуры для музеяў гісторыі і археалогіі яны ляпілі посуд, выраблялі праколкі, нажы, сякеры і іншыя свярдзёлкі. У вольны час мужчыны малявалi на сценах пячораў зубраў, каб пашанцавала пад час палявання, а iхныя жонкi падмалёўвалi побач буслоў - гэта дапамагала iм пад час іншага палявання, любоўнага. Дарэчы, недзе на мяжы неаліту і бронзавага веку (дзе яна дакладна праходзіла, зараз цяжка сказаць, бо пагранічных слупоў не засталося) нашыя продкі перайшлі ад мацярынска-родавых адносін да патрыярхату. З той пары ў беларусаў Бацька ўсім галава.  
 
Старажытныя княствы  
 
У IV-VIII стагоддзях нашай эры адбылося Вялікае перасяленне народаў, калі розныя плямёны сноўдалі туды-сюды па Еўразіі. Беларусы здолелі скарыстаць момант і палепшыць сваё фінансавае становішча, прадаючы транзітныя візы, што ў сваю чаргу дазволіла ім у хуткім часе арганізаваць першыя княствы. Спачатку іх было два, і сфармаваліся яны вакол буйнейшых гарадоў таго часу - Полацка і Турава. Першы быў названы так у гонар асветніцы Еўфрасiннi Полацкай, назва другога, як вядома, пайшла ад прозвiшча Кiрылы Тураўскага.  
 
Неўзабаве паміж двума княствамі з'явілася трэцяе - Мінскае. У 1067 годзе, апынуўшыся на беразе Свіслачы, князь Усяслаў Чарадзей (знакаміты ваўкалак, які зрабіў у Кіеве першую ў ягонай гісторыі аранжавую рэвалюцыю) быў вельмі ўражаны пітнымі дамамі Траецкага прадмесця і вырашыў заснаваць на другім беразе ракі горад. Заснаваць заснаваў, а назву даць забыўся або проста не паспеў. Так і чухалі б безыменныя менчукі свае патыліцы, калі б аднаго разу ў горад не заехалі турысты з Англіі. Паколькі іншаземец у тыя часы часцей прыходзіў з мячом, чым з фотаапаратам, на крапасныя сцены хуценька павыходзілі хлопцы з дзідамі. "Oh, men!" - загаманілі ангельцы (тыпу, бач ты, колькі мужыкоў). "Мен… Менск! Дык вось як нас у свеце называюць", - узрадаваліся менчукі.  
 
Але найбуйнейшым турыстычным цэнтрам нашага краю ў старажытнасці быў усё ж Полацк. Тут квітнелі гандаль і дэмакратыя. Купцы з усяго свету везлі сюды соль, алей, волава, танныя кітайскія пухавікі ды бытавую тэхніку. Аднойчы, хутчэй за ўсё кантрабандай, у Полацк былі завезены ідэі самакіравання, якія адразу ж палюбiліся месцічам, але не вельмі прыйшліся да спадобы князю. Аднак, зрабіўшы перапіс насельніцтва і высветліўшы, што ў Полацку жыве ажно 10 тысяч чалавек, а гэта роўна на дзесяць тысяч болей, чым у Маскве і Варшаве разам узятых (бо іх у тыя часы наогул не існавала), князь пабаяўся пярэчыць. Ён сабраў у сваёй палаце прадстаўнікоў полацкага люду і сваім дэкрэтам назваў іх вечам.  
 
Веча актыўна вырашала пытанні вайны і міру, ажыццяўляла суд, запрашала на трон князёў і праганяла іх з горада. Праўда, князь, які зусім выпадкова ўзначальваў вайсковую дружыну, мог не згадзіцца з рашэннем веча і прызначыць новых прадстаўнікоў. Нязгодных чальцоў веча, якія не паспелі схавацца ў бульбу, археолагі дагэтуль знаходзяць у навакольных з Полацкам курганах.  
 
Вялікае княства Літоўскае
 
Спрадвеку беларусы адчувалі цягу да партызаншчыны і падпольшчыны. Таму і назвалі сваю старажытную дзяржаву Вялікім княствам Літоўскім - каб ніхто з сучаснікаў не здагадаўся, а нашчадкам было над чым паразважаць. Амаль што ўсе ўладары княства лічылі яго недастаткова вялікім, а таму ўвесь час расшыралі межы дзяржавы, пакуль яна ўрэшце не ўперлася ў мора як на поўдні, так і на поўначы. Прычым славянскія і балцкія плямёны жылі ў княстве мірна - мо таму, што ў тыя часы яшчэ не быў распачаты векавечны спор аб тым, хто збудаваў Вільню. Канчаткова захапіць кантынент нашым продкам не дазволілі мангола-татары і тэўтонцы.  
 
У тую нестабільную эпоху вялікія князі часта змянялі веравызнанне: пераходзілі з паганства ў праваслаўе, з праваслаўя ў каталіцызм, потым у пратэстантызм альбо вунію. Прызнацца, іхныя паплечнікі не заўсёды паспявалі за імі, за што былі пакараныя смерцю. Потым князі вырашылі, што лепей быць рэлігійна талерантнымі, пакуль зусім не засталіся без паплечнікаў. Ды што там паплечнікі, калі часам нават сваякі станавіліся ахвярамі пачуццяў. Так, у 1382 годзе малады княжыч Ягайла быў так рад сустрэчы са сваім дзядзькай Кейстутам, што літаральна задушыў яго ў абдымках. Каб пазбегнуць братавай ласкі, кейстутаў сын Вітаўт быў вымушаны збегчы з Крэўскага замка, апрануўшыся ў жаночыя строі. Усё астатняе жыццё сваімі мужнымі ўчынкамі ён даказваў зласлоўцам, што не баба.  
 
Адным з такіх подзвігаў быў разгром Тэўтонскага ордэна ў 1410 годзе. Тэўтонцы былі такім ордэнам, які, насуперак усялякаму жаданню, палова Еўропы насіла на сваёй шыі. Іх уварванне ў беларускія землі, як заўжды, праходзіла пад знакам місіянерскай дзейнасці. "Якая некультурная нацыя, - скардзіліся тэўтонцы адзін аднаму, - мы хочам іх заваяваць, а яны супраціўляюцца". З кожным набегам моцна вытоптваючы пасевы, крыжакі так задзеўбалі нашых продкаў, што тыя нават заснавалі горад Дзятлава, а потым наогул падпільнавалі нямецкіх рыцараў пад Грунвальдам і ўчынілі ім Сталiнград.  
 
Залаты век
 
Аднаго разу (хутчэй за ўсё, гэта было раніцай 1 студзеня 1501 года) вялікі князь Аляксандр Ягелончык прачнуўся і вырашыў: а няхай новае стагоддзе будзе залатым векам айчыннай гісторыі! Сказана - зроблена. Спачатку князь даручыў гэтую далікатную справу Радзівілам. Але тыя занадта шмат часу ўдзялялі пабудове падземных хадоў ды галерэй пад Нясвіжскім замкам, у якіх хавалі сваё ўласнае золата (дарэчы, Радзівілы панакопвалі столькі тунэляў, што Нясвіж стаў першым у свеце горадам, дзе з'явіўся метрапалітэн - толькі замест цягніка па "падземцы" ездзіла карэта). Зрэшты, гэта быў не адзіны ўнёсак Радзівілаў у залаты век. Так, напрыклад, дабудаваўшы Мiрскi замак, яны адразу ж падалi заяву ў ЮНЕСКА на ўключэнне яго ў Спiс сусветнай культурнай спадчыны.  
 
Потым па загаду вялікага князя былі тэрмінова народжаны "тры кіты" залатога века: першадрукар Францішак Скарына, гетман Канстанцін Астрожскі і канцлер ВКЛ Леў Сапега адразу са Статутам 1588 года. У верасні 1514 года непадалёк ад Оршы Астрожскі сустрэў 80-тысячнае маскоўскае войска, якое рушыла на Вялікае княства.  
 
- Ну, - прамармыталі маскоўцы, - паказвайце, што ў вас тут цікавага ёсць.  
 
- А вы не спяшайцеся, хлопцы, - кажа хітры Астрожскі, - заходзьце ў Оршу, размяшчайцеся. І чакайце, мо хутка Заслонаў прыйдзе.  
 
- А хто такі Заслонаў? - збянтэжыліся няпрошаныя госці.  
 
- Э, не, так не скажу! Вы найперш паравоз прыдумайце…  
 
І маскавіты пайшлі вынаходзіць паравоз, што заняло ў іх амаль трыста год. Адказы на зададзеную Астрожскім загадку яны спрабавалі знайсці ў скарынавых кнігах. Але ў Масковіі, як заўжды, здарыўся чарговы энергетычны крызіс, і тамтэйшы цар не знайшоў нічога лепшага, як выкарыстаць кнігі ў якасці энерганосьбітаў, а прасцей - спаліць іх. Вогнішча ад кніг з незразумелымі большасці маскоўскіх месцічаў крывулямі атрымалася вялізнае, але праз некалькі хвілін яно згасла, і ў Маскву вярнулася адвечная зіма.  
 
Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай
 
Пасля Оршы беларусы думалі, што расейцы ўсур'ёз пакрыўдзіліся і яшчэ доўга не завітаюць у гэты край. Але тыя, кіруючыся рускай прымаўкай "Кто прошлое помянет, тот и Кутузов", хутка з'явіліся зноў. У 1558 годзе маскоўскі цар Іван Грозны пад лозунгам "Чужога нам не трэба, але сваё мы возьмем, чыё б яно ні было" распачаў новую вайну, названую для разнастайнасці Інфлянцкай. Такім чынам, на змену залатому веку прыйшло крывавае стагоддзе. Неўзабаве беларусы пачалі недалюбліваць сваіх усходніх суседзяў і з зацікаўленасцю паглядаць на заходніх, што скончылася ў 1569-м люблінскім "шлюбам" з палякамі.  
 
У 1572 годзе памёр, не пакінуўшы за сабой нашчадкаў, апошні прадстаўнік роду Гедымінавічаў Жыгімонт ІІ Аўгуст. Вялікім княствам пачалі кіраваць каралі-гастралёры: падтрымліваючы свае жываты слуцкімі паясамі, прадстаўнікі шведскіх ды саксонскіх манаршых родаў часам прабіраліся скрозь балоты, каб даць параду-іншую сваім беларускім падданым. Тыя ківалі галовамі, а калі кароль ад'язджаў, рабілі ўсё па-свойму - будавалі бажніцы, касілі канюшыну ды цiскалi дзяўчат. Былі, праўда, і выключэнні. Так, нашыя продкі захапляліся мудрасцю і багатым унутраным светам караля Стэфана Баторыя - можа, таму адразу пасля ягонай смерці цела Баторыя было анатаміравана (упершыню ў свеце!) тутэйшымі езуітамі ў каралеўскай рэзідэнцыі ў Гродне.  
 
У сярэдзіне ХVII стагоддзя поўдзень Вялікага княства, як зараз сказалі б, з прома-турам наведалі казацкія загоны Багдана Хмяльніцкага. Яны старанна агітавалі тутэйшых сялян і шляхту далучыць беларускія землі да рускіх, але беспаспяхова. Так што далучаць да Расіі прыйшлося Украіну. А нашыя продкі яшчэ 150 год супраціўляліся любові, прынесенай на штыках з усходу, відаць, разумеючы, што ў новай вялікай краіне ім застанецца хіба што плесці лапці ды займацца культывацыяй польскіх класікаў. Але час няўмольна ішоў, і эпоха рыцараў скончылася якраз у той дзень, калі надыйшла эпоха хамаў. А хам, нават закаваны ў браню, - ён і ёсць хам.  
 
Кажуць, прыйшоўшы ў наш край, Напалеон Банапарт, каб прыцягнуць на свой бок мясцовы люд, абяцаў узнавіць Рэч Паспалітую ў межах 1772 года. У Віцебску ён уваткнуў сваю шаблю ў зямлю і сказаў: "Усё, мусье мае, кампанія 1812 года скончана!" Але, паблукаўшы па шагалаўскіх мясцінах і досыць насыціўшыся славянскім базарам, ён засумаваў і пайшоў на Маскву. А ягоныя тылавікі загадалі беларусам забяспечваць імператара французскімі булкамі з каштанамі ды жабамі, што аказалася для цывілізацыі бульбы зусім непрымальным, так што нашыя продкі зноўку ўзяліся за вілы.  
 
Тут і прыйшоў канец Банапарту, а таксама скончылася старадаўняя наша гісторыя, і разам з ёй жартачкі. Для беларусаў пачынаўся сур'ёзны, амаль двухсотгадовы, перыяд барацьбы за права людзьмі звацца. У гэтай барацьбе нашых продкаў падтрымлівала думка аб тым, што мільёны і тысячы год таму на гэтай зямлі жылі, але зніклі магутныя дыназаўры, маманты ды калматыя насарогі, а вось простыя беларусы ўсё жывуць. Бо неўміручыя.
 
Автор: Хрыстафор ХІЛЬКЕВІЧ  
http://www.tio.by/cgi-bin/newspaper.cgi?t=text&id=1032
« Изменён в : 02/10/08 в 17:18:50 пользователем: Kurt » Зарегистрирован

З павагаю,
Kurt/Lenwe the Green Elf

"Мы же не можем оставить Людям лес неприбранным. А тут дело пяти секунд - был орк, стал экологически чистый труп... "(R2R)
"There is no such thing as an atheist in a foxhole." (Murphy's Law of Combat)
antonina
Beholder
Живет здесь
*****


Я люблю этот Форум!

   
Просмотреть Профиль »

Сообщений: 2204
Re: Старадаўняя гiсторыя беларусаў :)
« Ответить #1 В: 02/19/08 в 10:35:41 »
Цитировать » Править

Quote:
...Князь Усяслаў Чарадзей (знакаміты ваўкалак, які зрабіў у Кіеве першую ў ягонай гісторыі аранжавую рэвалюцыю)

 
Дякуємо! Ми захоплені!  Smiley
 
UPD
 
Quote:
Дарэчы, недзе на мяжы неаліту і бронзавага веку (дзе яна дакладна праходзіла, зараз цяжка сказаць, бо пагранічных слупоў не засталося) нашыя продкі перайшлі ад мацярынска-родавых адносін да патрыярхату

 
Автор несколько путает, потому как во вполне исторические времена имел место полоцкий матриархат.
« Изменён в : 02/19/08 в 10:37:21 пользователем: antonina » Зарегистрирован

Нехай і на цей раз
Вони в нас не вполюють нікого
Kurt
Beholder
Живет здесь
*****


Асаблiва ж лясныя эльфы любiлi дранiкi з мачанкай.

   
Просмотреть Профиль »

Сообщений: 3164
Re: Старадаўняя гiсторыя беларусаў :)
« Ответить #2 В: 02/19/08 в 19:33:45 »
Цитировать » Править

небольшой офф.
 
Антоніна, а вот эти замечательные парни  
 
Піккардійська терція (Tercja Pikardyjska)
 
http://www.youtube.com/watch?v=G6Vc61iyRTg&NR=1
 
 - ваши, львовские?
 
Классно поют!
« Изменён в : 02/19/08 в 19:34:46 пользователем: Kurt » Зарегистрирован

З павагаю,
Kurt/Lenwe the Green Elf

"Мы же не можем оставить Людям лес неприбранным. А тут дело пяти секунд - был орк, стал экологически чистый труп... "(R2R)
"There is no such thing as an atheist in a foxhole." (Murphy's Law of Combat)
antonina
Beholder
Живет здесь
*****


Я люблю этот Форум!

   
Просмотреть Профиль »

Сообщений: 2204
Re: Старадаўняя гiсторыя беларусаў :)
« Ответить #3 В: 02/20/08 в 09:58:53 »
Цитировать » Править

А как же! О, "Пікардійська терція" - это объект моей страстной любви, даже не особо скрываемой.  Smiley
UPD - простите за оффтоп, но мне кажется, что Вас заинтересовала бы "Хорея козацька".
Вот здесь Оксана Забужко написала.
« Изменён в : 02/21/08 в 12:41:58 пользователем: antonina » Зарегистрирован

Нехай і на цей раз
Вони в нас не вполюють нікого
olegin
Живет здесь
*****


Я люблю этот форум!

   
Просмотреть Профиль »

Сообщений: 3520
Re: Старадаўняя гiсторыя беларусаў :)
« Ответить #4 В: 02/25/08 в 23:27:29 »
Цитировать » Править

on 02/19/08 в 19:33:45, Kurt wrote:
небольшой офф.
 
Антоніна, а вот эти замечательные парни  
 
Піккардійська терція (Tercja Pikardyjska)
 
http://www.youtube.com/watch?v=G6Vc61iyRTg&NR=1
 
 - ваши, львовские?
 
Классно поют!

В основном а-ля-капелла. Smiley.
Зарегистрирован
Страниц: 1  Ответить » Уведомлять » Послать тему » Печатать

« Предыдущая тема | Следующая тема »

Удел Могултая
YaBB © 2000-2001,
Xnull. All Rights Reserved.