Сайт Архив WWW-Dosk
Удел МогултаяДобро пожаловать, Гость. Пожалуйста, выберите:
Вход || Регистрация.
04/09/20 в 11:38:31

Главная » Новое » Помощь » Поиск » Участники » Вход
Удел Могултая « Сьвятаслаў Коўш. Запавет бацькі »


   Удел Могултая
   Сконапель истуар - что называется, история
   Крывия, Литва, Беларусь
   Сьвятаслаў Коўш. Запавет бацькі
« Предыдущая тема | Следующая тема »
Страниц: 1 2  Ответить » Уведомлять » Послать тему » Печатать
   Автор  Тема: Сьвятаслаў Коўш. Запавет бацькі  (Прочитано 4692 раз)
Guest is IGNORING messages from: .
Kurt
Beholder
Живет здесь
*****


Асаблiва ж лясныя эльфы любiлi дранiкi з мачанкай.

   
Просмотреть Профиль »

Сообщений: 3164
Сьвятаслаў Коўш. Запавет бацькі
« В: 04/08/08 в 22:59:48 »
Цитировать » Править

-----------------------------------
Романтическая повесть о временах войны, написанная с националистической точки зрения. Написана в Германии в 1947 году.
Автор - активный участник событий в Беларуси 1939-1944г, сын православного священника, казненного нацистами. Позднее - сам православный священник.
 
Текст в авторской редакции.
По изданию:
Коўш Сьв. Русалчына бальляда. - США, 1980.
-----------------------------------
 
1

 
Пасьля шуму і грукату цягніка лес здаваўся нязвычайна ціхім і маўклівым. Брычка то западала па восі ў гразкія выбоіны калавінаў, то падскаківала паравальваючы праз аголеныя карани дрэваў. Богдан, нявыспаны і змучаны дарогай, тросься і кідаўся ў бакі пад надаедлівы грукат колаў. Гэты грукат дробным рэхам адбіваўся ад пнеў і губляўся ў нетрах пушчы, палохаючы птушыны сьвет. Здаецца, нехта грукае ў далёкіх гушчарах, або перадразьнівае людзей. Калі брычка кацілася па мяккім пяску, яе ня было чутна, і цяшыня лесу ўсяўладна ахінала душу. Гэтую цішыню не парушаў сьпеў вясеньніх птушак, стук дзятла, сваркі вавёрак.
 
Богдан упіваўся гэтай цішынёю вясеньняга вечару ў лесе. Тут ён адчуваў сябе, як у іншым сьвеце. Узгадаваны ў вялікім горадзе, прызвычаены да вулічнага шуму і сьвяточна апранутага натоўпу, ён разгубіўся цяпер ува ўрачыстай цішыні веснавога лесу. Наплывалі нейкія няясныя, сьвежыя думкі, якіх ён, здавалася, яшчэ ніколі ня меў. Гэты край, у якім ён ужо даўно ня быў, клікаў яго таёмнымі, нячутнымі, але ўсяўладнымі гукамі. Яшчэ праз вокны вагону ён пазіраў з халодным спачуваньнем на парослыя імхом саламяныя стрэхі, на палосы чорнае, сьвежа ўзгаранае зямлі, на пахіленія крыжы могілак, на лясы "Крэсаў", як яго навучылі называць краіну, з якое ён паходзіў і якое амаль ня ведаў. Богдан чуў пра гэты край вельмі шмат, чытаў аб ім захапляючыя веры Міцкевіча, ягоныя чароўныя бальляды, ведаў, што тут нарадзіўся і памёр ягоны бацька, але ўсё гэта было расьцярушаным, адарваным, не прамаўляючым да пачуцьця. Богдан не памятаваў бацькі. Ведаў, што ён згінуў у вайну, але пры якіх абставінах, гэта яму было невядома. Малым Богданам заапеквалася ягоная цётка Вэроніка. Яна жыла у Познані. Муж яе, эмэрытаваны польскі маёр, меў маёнтак. Пані Вэроніка была бязьдзетнай, і Богдан стаўся яе аблюбенцам. Пан Зыгмунт, муж Вэронікі, таксама глядзеў на Богдана, як на сына. Ён хацеў, каб Богдан стаў афіцэрам. Богдан спраўдзіў спадзяваньні сваіх прыбраных бацькоў і выдатна скончыў Ваенную Акадэмію, пабываўшы пры гэтым за межамі Польшчы. Цяпер ён ехаў у адведзіны да бабкі, якая адчувала сябе вельмі дрэнна, і запрашала да сябе. Разам з бабкаю, у бацькоўскім фальварку, жыла сястра Богдана Алеся. Яна была бадай адзінай істотай, якая зьвязвала Богдана з краіной ягонага бацькі. Богдана навучылі глядзець на гэтую краіну, як на самую бедную "дзельніцу", Польшчы. Богдан ганарыўся красою Алесі, трымаў яе фатаграфію на пісьмовым стале і казаў, што ажэніцца толькі тады, калі знойдзе дзяўчыну падобную да Алесі!.. Яна чароўнай марай няраз усплывала ў ўяўленьні Блгдана ды накіроўвала ягоныя думкі у гэты далёкі край, у якім быў закінуты бацькоўскі фальварак. Алеся была крніцай гэтак званага "рэгіянальнага патрыятызму", любосьці нявымоўнай і глыбока ў сэрцы схаванай да гэтгага краю, да тых бярозавых ляскоў, сьцежак-дарожак, што абяцалі нешта і зманьвалі сваім першабытным хараством. І часта, калі ў Богдана ўзьнікалі спрэчкі з сябрамі аб "Крэсах", ён браў Алесіну фатаграфію і казаў, што зямля, якая спарадзіла такіх жанчын, відаць, нешта вартая. Адна, інакш, як "крэсамі", ён і не называў гэты край.
 
Ізноў ажылі ўспаміны . Яны абрыўкамі няясных адчуваньняў мітусіліся ў змучанай галаве Богдана. Гэты самы лес і запах вясны, які ішоў ад сьвежа ўзгараных палеткаў, запах, які расьпіраў грудзі неабдымнай, вялікай радасьцю, - абуджалі далёкае, мінулае. Водгульле тае даўна прамінулае радасьці з дамешкаю прыемнага суму напоўнілі цяпер ягоную істоту. У сьветла-зялёнай задымцы вясеньняй маладой зелені цямнелі чорныя камлі дрэваў. Між імі, у сіневатай імглістай далечы, таяў вясеньні вечар. Прамень заходзячага сонца каўзануўся па бліскучых гузіках Богданавага мундзера, зачапіўся за шытыя серабром зорачкі наплечнікаў. Звычайна, Богдан ганарыўся імі, але цяпер упершыню ён падумаў аб іх з абыякавасьцю. Гэта была самазадаволеная абыякавасьць, але яна і зьдзівіла яго.
 
"Так, гэта не ў Варшаве на раўце", - падумаў ён. Там іншая справа, але тут не пасуе". Богдан усьміхнуўся ледзь прыкметнай усьмешкай: яго дадзела дзіўная, напалову спалоханая, а напалову няпрыязная міна старога фурмана, які спаткаў яго на станцыі. Вёрстаў пятнаццаць яны ўжо праехалі, а дзядзька маўчыць, як нямы, ды курыць махорку ў люльцы, а парою зірне неяк няпрыветна на Богданаў бліскучы ад серабрыстых нашывак мундзер. Зірне, адвернецца, і Богдану здаецца, што ён сьмяецца з яго. Богдан адчуў, што ягоная афіцэрская форма не падабаецца фурману, але ня ведаў чаму. Зрабілася неяк сорамна і няёмка. Вось праехаў столькі дарокі, і ані слова не прамовіў. Каб хоць папяросай пачаставаў. Богдану раптам захацелася навязаць гутарку з фурманом (да фальварку аставалася яшчэ вярсты чатыры).
 
----
Продолжение следует.
Зарегистрирован

З павагаю,
Kurt/Lenwe the Green Elf

"Мы же не можем оставить Людям лес неприбранным. А тут дело пяти секунд - был орк, стал экологически чистый труп... "(R2R)
"There is no such thing as an atheist in a foxhole." (Murphy's Law of Combat)
Kurt
Beholder
Живет здесь
*****


Асаблiва ж лясныя эльфы любiлi дранiкi з мачанкай.

   
Просмотреть Профиль »

Сообщений: 3164
Re: Сьвятаслаў Коўш. Запавет бацькі
« Ответить #1 В: 04/09/08 в 22:21:10 »
Цитировать » Править

- Як-жаж пажываюць нашыя? - спытаўся нарэшце.
 
Фурман павярнуўся крыху да Богдана, вынў люльку з зубоў і, не сьпяшаючыся, адказаў:
 
- Нічога сабе, добра. Паненка, як заўсёды, здаровая. Вось толькі бабка занядужала. Пасівела, ходзіць, апіраючыся на кіёчак, пра Вас усё ўспамінае.
 
- А што-ж ёй далягае? - пытаўся Богдан.
 
- Старасьць, панічу. Відаць, сьмерць прыйшла. Ды толькі ніяк памерці яна ня можа. Нешта на душы ў яе ёсьць. Таму і мучыцца.
 
Фурман многазначна і ўважліва глянуў на Богдана.
 
- Ну, гэта - няпраўда, так ня бывае, - перабіў фурмана Богдан. - Калі пара, памрэ кожны.
 
- Бывае, панічу, бывае, - пераканана цьвердзіў фурман. - Внуь там, - і ён паказаў пугаўём на зарослыя імхом рэшткі будынку ўскрай лесу, - была лясная хата. Тут застрэліўся пан. Так, прынамся, людзі гавораць. Проста так неяк выйшла. Прыехаў, як быццам нічога ё ня было, і застрэліўся. Перад сьмерцю сваёй прасіў ён ахмістрыню перадаць для ягонай дачкі ліст. А тая спалохалася, ці - ліха ведае што, узяла здуру дый спаліла ліст. І стала ёй ад гэтага жыцьцё - ня жыцьцё. Штоноч яе наведваў дух пана-самагубцы.
 
Богдан усеўся выгадней і настроіўся выслухаць нейкую фантастычную аповесьць, якіх ці мала яшчэ перахавалася ў гэтым народзе.
 
Фурман працягваў далей расказ, ажыўляючыся і час ад часу разводзячы рукамі, як быццам у пацьвярджэньне сваіх словаў.
 
І рада была-б ахмістрыня расказаць таямніцу панскай дачцэ, ды ня ведае, што было напісана ў лісьце. А дух пана-самагубцы не даваў ёй спакою. Прыходзіў уначы і гладзіў яе халоднай, мярцьвячай рукой, сьмяяўся жудасным сьмехам і клікаў да сябе. І што-ж вы думаеце? Ахмістрыня павесілася, але, відаць, і сьмерць не зьняла з яе цяжару абавязку. У першую-ж ноч пасьля таго, як яе пахавалі, яна блудзіла ў пустых пакоях, дзе жыла і памерла. Людзі, якія праяжджалі сюдою апоўначы, бачылі, як нехта хадзіў з каганцом і плакаў і клікаў да сябе. Так бывала штоноч. Праз тыдзень сюды прыслалі новага эканома. Але дзе-ж там: кожную ноч прыходзіў дух ахмістрыні і даказваў такое, што за тры дні нешчасьлівая сям'я пакінула хату. Некалькі сьмелых прабавалі сьмяяцца над страхамі і аставаліся на начлег, але на другі-ж дзень, а некаторыя і сярод ночы ўцякалі ў вёску.
 
Фурман спыніўся на момант, задыміў люлькай, быццам хочучы пераканацца, якое ўражаньне зрабіла ягонае апавяданьне, і ўжо хутка закончыў усю гісторыю.
 
- Разгневаная пані загадала раскідаць праклятую хату. Аднак, чары ня зьніклі. Дух ахмістрыні блудзіць паночы і страшыць людзей. Парою гарыць паміж дрэваў агонь, парою ягнятка стаіць на дарозе і вабіць бляяньнем, а прыйдзеш бліжэй - зьнікне са сьмехам чартоўскім.
 
Фурман спыніўся. Міналі якраз гэтае праклятае месца.
 
- Айца, Сына... - перажагнаўся фурман.
 
Коні, як-бы ў пацьверджаньне словаў дзядзькі, наставілі вушы, захраплі і кінуліся ўбок.
 
Богдан маўчаў. Ён ня верыў у страхі, аб якіх расказваў стары фурман. Але народная фантазія гэтага сказу і перакананасьць, з якой апавядаў аб усім стары фурман, спадабаліся Богдану. "І трэба-ж было коням нечага спалохацца" - падумаў ён. "Можа, воўк перабег у хмызьнякох, не здарма-ж так спацелі коні", - шукаў выясьненьня гэтае зьявы Богдан.
 
Цямнела ўсё больш і больш. Дрэвы зьліваліся ў адну цёмную сьцяну і наступалі, ахінаючы дарогу і падарожных. Калі коні пабеглі раўней, фурман нахіліўся блізка да Богдана і шопатам, на вуха, быццам баючыся, каб хто не падслухаў ягоную мову, сказаў:
 
- Бывае так, панічу. Думку запаветную, якую нехта пакінуў, паміраючы, вецер носіць па сьвеце, і яна шукае таго, да каго была сказана мо ў муках прадсьмертных...
 
Ён хітравата падміргнуў вокам, і Богдану стала неяк жудасна.
 
Коні беглі ў бок фальварку, які ўжо бялеў на ўзгорку, выдзяляючыя белымі сьценаі із змроку.
 
"Аднак, цікавы гэты сьвет - гэтыя "крэсы", - падумаў Богдан, уяжджаючы на панадворак бацькоўскага фальварку.
 
----------
 
Конец первой главы.
Продолжение следует.
Зарегистрирован

З павагаю,
Kurt/Lenwe the Green Elf

"Мы же не можем оставить Людям лес неприбранным. А тут дело пяти секунд - был орк, стал экологически чистый труп... "(R2R)
"There is no such thing as an atheist in a foxhole." (Murphy's Law of Combat)
Kurt
Beholder
Живет здесь
*****


Асаблiва ж лясныя эльфы любiлi дранiкi з мачанкай.

   
Просмотреть Профиль »

Сообщений: 3164
Re: Сьвятаслаў Коўш. Запавет бацькі
« Ответить #2 В: 04/10/08 в 23:15:20 »
Цитировать » Править

2

 
Па цьвёрдым панадворку брычка бойка падкацілася да ганку старасьвецкага доміку. Зьнекуль папрыяцельску азваўся сабака. Усё было, як і даўней, быццам час тут не крануў сваёй рукою ніводнае найменьшае рэчы. Толькі ліпа вырасла яшчэ больш, распусьціўшы вышэй да неба сваю карону, нібы вялікі парасон.
 
Богдана спаткала на ганку Алеся.
 
- Ах, Богдан! Нарэшце, нарэшце, прыехаў. Ты зусім забыўся аб нас... - вырвалася ў яе. І яны кінуліся ў абдымкі.
 
Прытуліўшыся адзін да аднаго, яны стаялі моўчкі некалькі хвілін, пільна прыглядаючыся, быццам хацеўшы заўважыць у сабе зьмены ад апошняга спатканьня. Алеся яшчэ больш папрыгажэла. Мінула тры гады ад іх апошняга спатканьня, калі яна прыяжджала ў адведзіны да цёткі ў Пазнань. Яна тагды скончыла гімназію і ўпяршыню, з дазволу бабкі, сама выбралася ў далёкае падарожжа. Яна захоўвался сьціпла, як гімназістка, і ў твары яе было тагды шмат рысаў дзяцінства. Цяпер яна зьмянілася, вырасла на стройную паненку і спаважнела да непазнаньня. Богдан углядаўся ў яе твар. З яго прабіваліся ледзь ухопныя задумленасьць і сум. - Ах, ты, Алеся!.. - прамовіў Богдан з пяшчотай і яшчэ мацней прытуіў яе да сябе. На твары ён адчуў прыемна-казытлівы дотык яе густых косаў, што вужакамі, буйна і раскошна спадалі на еёныя плечы. Умеры высокая, стройная, як ланя, яна напружылася і адказвала ласкай на братнія пяшчоты.
 
Яны ціха пайшлі ў пакоі. Фурман з брычкай даўно ад'ехаў, і на дварэ і ў доме было ціха, быццам яны тут былі самі адны.
 
Як-жа бабуля? Дзе яна? - спытаўся Богдан.
 
З жалем ён даведаўся, што бабулі няма. Яна, хоць слабая і хворая, паехала ў царкву на дванаццаць Евангельляў. Богдан толькі цяпер прыпомніў, што зьбліжаліся праваслаўныя сьвяты. Быў Вялікі Чацьвер.
 
У пакоі было шчэ павясеньняму сьветлавата, хоць на небе ўжо іскрыліся зорачкі, і ў сіні вечару чарнелі абрысы дрэваў. Сьвятла не запальвалі. Прыемна было крыху памарыць, успомніць мінулае, пагутарыць аб розных дробязах юнацтва, такіх дарагіх, узбуджаючых прыемны настрой.
 
Богдану рэдка  даводзілася спатыкаць свае сьвяты. Аднойчы давялося яму быць у Варшаўскім Саборы калі чыталі дванаццаць Евангельляў. Было прыгожа-ўрачыста. Сьпяваў добры хор, гарэлі сотні сьвечак. І ён трымаў сьвечку, сачыў, як яна таяла, выгіналася ад цяплыні ў рукох, слухаў уважна голас сьвятара, стараючыся зразумець нешта. Аднак ён тагды не адчуваў такое ціхамірнасьці, як цяпер, у бацькаўскім гнязьдзе. Час ад часу даносіўся здалёк мерны царкоўны звон, навяваючы нейкі дзіўны настрой.
 
- Раскажы-ж, Алеся, што ў Вас чуваць? Ўто чуваць у цябе? - пытаўся Богдан, седзячы ў выгодным крэсьле і зацягваючыся папіросай.
 
Алеся расказвала. Расказ яе быў кароткі. Жыцьцё аднатоннае. Гаспадарскія клопаты і турботы забіраюць увесь час. Цяпер бабуля хворая. Прыходзіцца даглядаць яе, часамі начамі не спаць. А Богдан далёка, быццам чужы. Голас Алесі задрыжэў, і Богдану здалося, што яна ціха плача.
 
- Ну, ну, Алеся, пакінь так пераймацца, - супакойваў яе Богдан. - Я-ж ня ведаў, што ў вас так дрэнна... А ты-ж не напішаш. Цяпер я буду вам памагаць.
 
- Нам ня трэба дапамогі, - казала, ужо супакоіўшыяся Алеся. Я сама дам рады. Зрэштай гэта ўсё ад адзіноты. Проста нэрвы, і ўсё.
 
---------------
 
Продолжение следует.
Зарегистрирован

З павагаю,
Kurt/Lenwe the Green Elf

"Мы же не можем оставить Людям лес неприбранным. А тут дело пяти секунд - был орк, стал экологически чистый труп... "(R2R)
"There is no such thing as an atheist in a foxhole." (Murphy's Law of Combat)
Kurt
Beholder
Живет здесь
*****


Асаблiва ж лясныя эльфы любiлi дранiкi з мачанкай.

   
Просмотреть Профиль »

Сообщений: 3164
Re: Сьвятаслаў Коўш. Запавет бацькі
« Ответить #3 В: 04/15/08 в 23:51:50 »
Цитировать » Править

- Вядома, бабуля цяпер яшчэ захварэла. Я разумею. Ты прабач, Алеся! Цяпер я ўжо пра вас падумаю, - апраўдваўся перад сястрою Богдан.
 
Алеся ўстала і пачала рыхтаваць лямпу.
 
- Ня трэба, Алеся, няхай будзе так - я люблю такую шэрую гадзінку... - сказаў Богдан.
 
- Бачыш ты які, - жартаўліва заўважыла Алеся, - ня хоча нават, каб на яго паглядзела пры сьвятле. - Ну, дык пасядзі - ты, відаць, тут рамантыкам зробішся. Я пайду накрыю стол. Хутка і бабуля вернецца.
 
Алеся выйшла. Богдан астаўся адзін. На сэрцы ў яго стала неяк цяжка. Праўда, мала ён думаў аб сваіх, аб Алесі перадусім. А на яе плячох была, уласьціва, ўся гаспадарка. Няраз і яна яму памагала, прысылаючы на "рэпрэзэнтацыйныя" выдаткі, як зазначала ў лістох. А ён...
 
Богдан зацягнуўся папіроскай, зрабіў сур'ёзную міну і пацёр рукою аб лоб. Ён так заўсёды  рабіў, калі стараўся разагнаць цяжкія думкі. Каб супакоіць крыху сябе, ён пастанавіў заапекавацца Алесяй, паезьдзіць з ёй у горад, але ўспомніў, што хворая бабуля, і гэтага нельга будзе ажыцьцявіць.
 
"Трэба будзе ўлетку ўзяць водпуск", падумаў ён. Думкі супакоіліся, на сэрцы адлягло.
 
Пах вясеньняга вечару ўліваўся ў адчыненае акно. У лагчыне падымаўся белы туман ад Сулы. Зара даўно згасла, і ў шэраватую сінь неба ўразаліся абрысы будынкаў  дрэваў. Зоркі разгараліся ўсё ярчэй і ярчэй.
 
Богдан устаў і падыйшоў да акна. Ізноў пасьля шуму гораду, асьветленых заляў і пакояў, ахапіла ўсю істоту прачуленая вясковая цішыня. Адчуваньне бяспрычыннае радасьці, так, як калісці ў дзяцінстве, стала амаль фізычна датыкальным. Яно выплывала з красы вечару простае і адначасна з гэтым велічнае. У ўяўленьні Богдана мільганула залатымі агнямі Варшава з патокамі сьвятла, з нэонавымі рэклямамі, сінімі іскрамі электрычных трамвайных правадоў, гоманам, пявучым і зазыўным, гамай сыгналаў самаходаў. Але гэтая рознакалёрная Варшава, якую так любіў Богдан, раптам паблекла, і захацелася прасьціся паміж ярозамі вясеньняга лесу, падыхаць пахам прэлых лістоў і маладой зелені. Першы рах у жыцьці Богдан задумаўся над тым, што значыць слова "крэсы".
 
"Рубяжы, ускраіны, межы,... адказваў ён сам сабе у думках, - "крэсы"... Але рубяжы чаго? Што тут канчаецца, што пачынаецца?" Нейкі непераконываючы голас падказываў яму зазубраную ў школе крыклівую тэзу - "крэсы польскасьці", рубяжы паміж Польшчай ды Масквой... Але зараз-жа нараджалася пытаньне: а дзеж тут тая польскасьць і расейшчына? Іх - няма.
Зарегистрирован

З павагаю,
Kurt/Lenwe the Green Elf

"Мы же не можем оставить Людям лес неприбранным. А тут дело пяти секунд - был орк, стал экологически чистый труп... "(R2R)
"There is no such thing as an atheist in a foxhole." (Murphy's Law of Combat)
olegin
Живет здесь
*****


Я люблю этот форум!

   
Просмотреть Профиль »

Сообщений: 3520
Re: Сьвятаслаў Коўш. Запавет бацькі
« Ответить #4 В: 04/16/08 в 12:41:09 »
Цитировать » Править

on 04/15/08 в 23:51:50, Kurt wrote:
- Першы рах у жыцьці Богдан задумаўся над тым, што значыць слова "крэсы".
 
"Рубяжы, ускраіны, межы,... адказваў ён сам сабе у думках, - "крэсы"... Але рубяжы чаго?

 
Крэсы это,ИМХО,с польского.Рубяжы,ускраіны-вот вам и происхождение слова Украина.Вообще-то дед хорошо проводить аллегории с Родиной. Smiley
Зарегистрирован
antonina
Beholder
Живет здесь
*****


Я люблю этот Форум!

   
Просмотреть Профиль »

Сообщений: 2204
Re: Сьвятаслаў Коўш. Запавет бацькі
« Ответить #5 В: 04/16/08 в 13:18:20 »
Цитировать » Править

Э, пане Олег, спокойно.  Smiley Окраина чего, если по-польски пограничье - это кресы? Здесь, скорее, аналогия с немецким "марка", что тоже значит что-то ограниченное или приграничное?
Но не будем портить текст, я тоже читаю с огромным удовольствием.  Wink
UPD - совпадение с  "Але рубяжы чаго" получилось совершенно невольно.  Smiley
« Изменён в : 04/16/08 в 19:06:52 пользователем: antonina » Зарегистрирован

Нехай і на цей раз
Вони в нас не вполюють нікого
olegin
Живет здесь
*****


Я люблю этот форум!

   
Просмотреть Профиль »

Сообщений: 3520
Re: Сьвятаслаў Коўш. Запавет бацькі
« Ответить #6 В: 04/16/08 в 18:58:15 »
Цитировать » Править

Галичина-это Полуднево-Всходни Кресы,верно?(по-польски)
Зарегистрирован
antonina
Beholder
Живет здесь
*****


Я люблю этот Форум!

   
Просмотреть Профиль »

Сообщений: 2204
Re: Сьвятаслаў Коўш. Запавет бацькі
« Ответить #7 В: 04/16/08 в 19:03:53 »
Цитировать » Править

Более-менее. Если уж верно, то "кресы полуднево-всходне". Собственно Польша - "край", поляки, живущие за границей - Польония (мы бы сказали диаспора). Вот этот "край" и наводит на размышление, но не в смысле полонизма, а, скорее, общеславянского слова. Как кресы и русское "окрестность".
Зарегистрирован

Нехай і на цей раз
Вони в нас не вполюють нікого
olegin
Живет здесь
*****


Я люблю этот форум!

   
Просмотреть Профиль »

Сообщений: 3520
Re: Сьвятаслаў Коўш. Запавет бацькі
« Ответить #8 В: 04/16/08 в 19:21:08 »
Цитировать » Править

В романе Лисяка "За стрилецкий звычай" наши дивизионщики проходят через Австрийские альпы и останавливаются в г.Гняз.И начинают философствовать на славянскую тему,что этот город раньше назывался Князь и что все славянские племена берут свое начало именно с этих территорий.Интересно,насколько основательна версия наших СС-менов?
Зарегистрирован
antonina
Beholder
Живет здесь
*****


Я люблю этот Форум!

   
Просмотреть Профиль »

Сообщений: 2204
Re: Сьвятаслаў Коўш. Запавет бацькі
« Ответить #9 В: 04/17/08 в 10:16:51 »
Цитировать » Править

Они правы в том смысле, что название города имеет славянское происхождение. Это ведь Штирия? Сравните с названиями рек Стир, Стрвяж, городом Стрий. А насчет места происхождения славян есть тьма всевозможных гипотез. В том числе и галицкая, как раз по максимальной концентрации соответствующих топонимов.
Правда, не совсем очевидно, что именно "князь". Я бы скорее сравнивала с польским топонимом Гнезно.
Зарегистрирован

Нехай і на цей раз
Вони в нас не вполюють нікого
olegin
Живет здесь
*****


Я люблю этот форум!

   
Просмотреть Профиль »

Сообщений: 3520
Re: Сьвятаслаў Коўш. Запавет бацькі
« Ответить #10 В: 04/17/08 в 11:53:34 »
Цитировать » Править

on 04/17/08 в 10:16:51, antonina wrote:
Я бы скорее сравнивала с польским топонимом Гнезно.

 
Гнезно-сердце,святыня и колыбель Польши.
Зарегистрирован
Kurt
Beholder
Живет здесь
*****


Асаблiва ж лясныя эльфы любiлi дранiкi з мачанкай.

   
Просмотреть Профиль »

Сообщений: 3164
Re: Сьвятаслаў Коўш. Запавет бацькі
« Ответить #11 В: 04/22/08 в 23:37:50 »
Цитировать » Править

Продолжение.
-------------------
 
Дык якія ж тут "крэсы", і што тут канчаецца і што пачынаецца. Безнадзейная духовая пустэча была адказам на гэтае пытаньне. Богдану зрабілася ізноў цяжка. Было горача і душна, хоць з двара ўлівалася прахалода вясеньняга вечару. Богдан расшпіліў каўнер кашулі ды прагна лавіў вільготнае паветра красавіковага вечару. Перад ягоным духовым узорам прамільгнула ягоная маладосьць, якая вось ўжо скончылася. І ён усьведаміў, што тыя погляды і думкі, якімі ён жыў да гэтага часу, такія хісткія, неабаснаваныя, дзяцінныя; уся яго ідэялёгія, пабудаваная на нейкай бяссэнсіцы распадзецца пры першым-жа спатканьні з звычайныс жыхаром гэтае зямлі.
 
- Бязглузьдзе, - разважаў БОгдан. - Звычайная стомленасьць ад дарогі, праклятыя вясковыя казкі пра духаў і чары - вось і ўсё.
 
Богдан амаль зусім забыўся, заглыбіўшыся ў свае думкі і разважаньні, і ня чуў, як ізноў увайшла Алеся.
 
- Прыехала бабуля, - ціха сказала яна. Богдан уздрыгануў ад нечаканае прыступнасьці Алесі.
 
Сьвятло лямпы нечакана асьвятліла пакой, задрыжала сьветлаценямі на сьценах і мэблях і павісла сьветлым, белым матылём на тумбачцы.
 
Ціха плыла гутарка. Здаецца, усе клопаты адыйшлі і расплылісянедзе далёка, няма куды сьпяшацца, сядзець бы тут і сядзець і гутарыць аб усім, што ўзбрыдзе ўголаў. Бабуля, сапраўды, выглядала дрэнна. Яна зусім пахудала, цяжка дыхала, спыняласяштохвіліну пры гутарцы.
 
Яна не магла доўга супакоіцца ад радаснага пачуцьця ад спатканьня з Богданам і ўсьцяж паўтарала:
 
- Ах, як дора, што ты прыхаў...
 
Алеся клапатліва даглядала за бабкай, прасіла яе адпачываць, ветліва і міла дакарала яе, што паехала ў царкву хворая, падавала ёй гарбату.
 
Хутка бабуля пайшла спачываць, гледзячы на Богдана і песьцячы яго.
 
- Пагаворым яшчэ, чынку, пагаворым... А цяпер ўжо пайду адпачываць...
 
Богдан цалаваў бабулю ў твар, у рукі, як малы хлопчык, расчулена абдымаючы яе за схудалыя плечы, тулячы яе галаву да свайго гарачага твару.
 
Алеся пайшла праводзіць бабку.
 
Бутэлька добрага віна, якую выцягнула с старамоднае шафы Алеся на пачастунак дарагога госьця, Алесіна клапатлівасьць, спатканьне з бабуляй - усё сагрэла Богдана і разьвеяла ягоныя змрочныя думкі. Самазадаволенае адчуваньне авалодала ім. Яму бясконца хацелася глядзець у Алесіны вочы, хацелася падзяцінаму забаўляцца яе непаслухмянай касой, слухаць такія цёплыя бабчыны словы.
 
- Прыгожу. маю сястру, - у думках паўтараў Богдан.
 
Узварушаная віном сьведамасьць прыемна песьціла адчуваньне, што гэтая прыгожая дзяўчына з прыемным, далікатным, як шоўк голасам, ягоная сястра.
 
- Трэба будзе абавязкова забраць яе калі-небудзь у Варшаву з гэтае глушы, падумаў Богдан і ўявіў у думцы, якое ўражаньне ў варшаўскіх салёнах зробіць гэтая красуньня з "дзікіх крэсаў".
 
Ён падсеў да піяніна і заграў. Мяккія гукі паплылі з-пад клявішаў, напоўнілі пакой і парушылі цішыню ўсяго дому. З-за будынку азваўся сабака. Гукі плылі, падалі трапяткім сполахам, разьвяваліся вясеньнімі шумамі, будзілі надзею і мроі.
 
Калі Алеся ўвайшла ў пакой, Богдан адвярнуўся да яе і крыху зьбянтэжана спытаўся:
 
- Можа я перашкодзіў бабулі сваім іграньнем?
 
Алеся усьміхнулася і, адмоўна ківаючы галавой, адказала:
 
- Не, не, іграй Богдан! Толькі, можа, ты змучаны?
 
Богдан таксама ўсьміхнуўся і з задорам зазначыў:
 
- Я прызвычаены, а тут так прыемна, што гатоў цэлую ноч сядзець і ня спаць.
 
Погляды іх сустрэліся. Алеся апусьціла павекі і з нейкай жаночай сьціпласьцю і сарамлівасьцю прамовіла:
 
- Дык зыграй нешта...
 
Вейкі яе сталі падобнымі да маленькіх ластавак, якія быццам заснулі ў вочках трывожным сном у імглісты вечар. Богдан ізноў дакрануўся да клявішаў. Ціха плыла ноч, а гукі быццам калыхалі яе цішыню.
Зарегистрирован

З павагаю,
Kurt/Lenwe the Green Elf

"Мы же не можем оставить Людям лес неприбранным. А тут дело пяти секунд - был орк, стал экологически чистый труп... "(R2R)
"There is no such thing as an atheist in a foxhole." (Murphy's Law of Combat)
eva_himmler
Живет здесь
*****


рожденная от молний

   
Просмотреть Профиль »

Сообщений: 842
Re: Сьвятаслаў Коўш. Запавет бацькі
« Ответить #12 В: 04/22/08 в 23:49:08 »
Цитировать » Править

Вообще такой момент.
 
Не все участники форума понимают речь, на которой написаны смысловые посты.
 
Так не стоило б из уважения к читателям перевести это на один из общедоступных языков?
 
Или это чтение - для избранных?
 
P.S. В принципе, я могу сюда тоже много текстов на немецком принести....  Wink
Зарегистрирован

Что мне до Фауста
феерией ракет
скользящего с Мефистофелем в небесном паркете!
Я знаю -
гвоздь у меня в сапоге
кошмарней, чем фантазия у Гете!
antonina
Beholder
Живет здесь
*****


Я люблю этот Форум!

   
Просмотреть Профиль »

Сообщений: 2204
Re: Сьвятаслаў Коўш. Запавет бацькі
« Ответить #13 В: 04/23/08 в 10:14:28 »
Цитировать » Править

Я думаю, что если о переводе кто-то попросит, то его не проблема будет сделать.
Зарегистрирован

Нехай і на цей раз
Вони в нас не вполюють нікого
Kurt
Beholder
Живет здесь
*****


Асаблiва ж лясныя эльфы любiлi дранiкi з мачанкай.

   
Просмотреть Профиль »

Сообщений: 3164
Re: Сьвятаслаў Коўш. Запавет бацькі
« Ответить #14 В: 05/26/08 в 19:28:36 »
Цитировать » Править

ІІІ
 
Быў ясны веснавы дзень, калі Богдан апрануты, свежы, самаздаволены выйшаў на ганак, заліты цёплымі, амаль гарачымі праменьнямі сонца. Ён ужо адведаў бабулю, пацікавіўся яе здароўем, пагутарыў крыху, а цяпер хацеў паглядзець фальварак і, галоўнае, пабачыцца з Алесяй, якая ўжо ад раніцы недзе зьнікла. Богдан прыжмурыў вочы і, зацягваючыся папяросай, паглядзеў у залітую сонцам далеч. У прарывах лесу беглі чорныя, бліскучыя на сонцы палосы сьвежае ральлі. Дарожкі, што разыходзіліся з панадворку, манілі да сябе, у лясныя гушчары. На дне сьведамасьці Богдана азвалася нешта няяснае, трывожнае. Ён ня мог успомніць, не зважаючы на высілак, што яго трывожыла. Калі ўжо хацеў пакінуць сіліцца прыпомніць тое забытае, няўхопнае, яно само ўсплыло на памяць. Гэта быў сон, бачаны ім прамінулай ноччу: нехта хацеў схапіць Алесю, ён яе бараніў. Пасьля сьніўся луг, усьшаны краскамі. Яны ішлі па гэтым лузе і раптам сталі над высокім абрывам. Пад нагамі глыбака ўнізе плыла рака. Зямля над яе нагамі абарвалася і яна ўпала ў ваду, а ён яе выцягнуў няпрытомную. Пазьней яны ізноў ішлі разам і на гэтым: сон абрываўся ... Богдан належаў да катэгорыі людзей, якія ня вераць у сны і мала цікавяцца імі. Яму было толькі дзіўна, што гэты сон астаўся ў памяці. „Напэўна новая мясцовасьць дзейнічае на нэрвы", — надумаў ён. Яму прыпомніліся ягоныя ўчарашнія разважаньні пра „крэсы”, сумлівы і зьвязаныя з гэтым перажываньні. Яму страшэнна захацелася хутчэй пабачыць сястру, пагутарыць з ёю, набрацца ў яе “тутэйшасьці” якая з яе зрабіла зусім іншага чалавека чымся ён сам.  
Богдан зьбег із сходкаў і хуткай энэргічнай хадою пайшоў у бок гумна і хлявоў, думаючы там спаткаць Алесю. Але там нікога ня было. Ён заглянуў у вялікае гумно, — чаго там ня было: і сані і вазы, розныя прылады, ланцугі; поўна саломы, сена на старане. У хлявох была надзвычайная чысьціня: цэмэнтовая падлога, помпа. У садзе Богдан спаткаў фальварачнага стоража, старога дзеда Анупрэя, якога ведаў яшчэ раней. Ён пасівеў яшчэ больш, згорбіўся, але вочы сьвяціліся задорна і жыва.
— Дзе-ж паненка? — спытаўся Богдан.
Дзед, не сьпяшачыся, паглядзеў на Богдана і быццам больш цікавіўся выглядам маладога афіцэра чымся ягоным пытаньнем, пасьля адказаў:
— О, паненка наша, як агонь — яе рэдка калі ўбачыш. Паехала ў поле, глядзець, як гаруць. Хоча яшчэ Клінок загараць да Вялікадня.  
Богдан пачаставаў дзеда папяросай і спытаўся, ці няма вольнага каня, каб паехаць на Клінок.
— Паглядзім зараз, — адказаў задаволена Анупрэй. Ён трушком пайшоў у хату, дзе жыла служба, і яшчэ не дайшоўшы выгукнуў на ўвесь панадворак:
— Піліп! Га, Піліп! Хадзі сюды!
3 хаты выйшаў Піліп, стары фурман, які ўчора спатыкаў на станцыі Богдана.
— А, паніч! Добры дзень! — прывітаўся ён, кланяючыся нізка.
Богдан, як-бы пакрываючы ўчарашнюю няёмкасьць іх спатканьня, падаў руку Піліяу і пачаставаў яго папяросай.
— Дзякуй, панічу! — адказаў ён, шырака ўсьміхаіючыся. — Хіба сыну дам, бо я дык да самасаду прывык. Ад папяросаў кашаль б'е.
Конь знайшоўся, і Богдан паскакаў на Клінок, вёрстаў некалькі ад двара. Конь рысцою бег па лясной дарозе, і Бог¬дан, адхінаючы навіслыя галіны бярозаў углядаўся ў гушча¬ры, скрозь якія, у разрывах і прасеках, віднелася час ад часу поле, або стрэхі далёкіх вясковых хатаў, быццам адплыўшы за небасхіл.
 
Фальварак Трылес быў адным з Даволі шматлікіх на Беларусі фальваркаў. 3 трох бакоў яго абступіў лес; толькі на ўсходзе раскінуліся сенажаці і палі, якія абапёрліся аб Сулу. Гэта быў невялікі фальварак: мала больш за сто гэктараў. Дзьве трэція ягонага абшару пакрьтаў лес. Жыльлёвыя і гаспадарскія пабудовы гэтага фальварку не адпавядалі ягонай велічыні. Вялізныя гумны і хлявы, сьпіхнер, урэшце, жыльлёвы будынак маглі-б здаволіць даволі вялікі маёнтак. А так яно калісьці і было. Трылес калісьці быў асяродкам вялікага маёнтку, які пасьля распрадалі, падзялілі на некалькі фальваркаў між дзяцьмі багатага некалі і вялікага роду. Трылес быў пасагам Богданавае маткі, Алёны Казакевіч, якая выйшла замуж за Андрэя Кунаховіча, паходзіўшага недзе з Горадзеншчыны.  
 
Пасьля сьмерці Андрэя (ён загінуў пад-час польска-бальшавіцкае вайны, як начальнік нейкага аддзелу апэраваўшага на Случчыне) кіраваньне маёнткам і апека над сям'ёю перайшло ў рукі Алёны. А на руках у яе было двое дзяцей: старэйшы Богдан і шасьцю гадамі малодшая Алеся. Богдан нарадзіўся перад самай вайною ў Трылесе, а Алесю бацькі прывезлі з некуль ужо падчае грамадзянскай вайны. Нямала трудоў каштавала Алёне наладзіць гаспадарку пасьля вайны. Немцы, расейцы, палякі, бальшавікі зрабавалі ў фальварку усё што толькі можна было зрабаваць. У часе грамадзянскай вайны на корм для вайсковых коней пазьдзіралі нават саламяныя стрэхі з абораў і гумнаў. Аднак, зарадная і настойлівая пані Алёна наладзіла паступова ўсё: прыдбала жывы інвэнтар, адрамантавала будынкі, абсеяла поле, і праз чатыры гады пасьля вайны фальварак быў ужо амаль зусім упарадкаваны.  
Пасьля яе сьмерці фальварак пераняла яе матка, якая заапекавалася і сіратамі — Богданам і Алесяй. Богдана забрала хутка пасьля матчынае сьмерці ягоная цётка Вэроніка, а Алеся асталася на выхаваньні Адэлі. Апошніх некалькі гадоў бабка адчувала сябе дрэнна. Практычна кіравала фальваркам Алеся, якая пасьля сканчэньня гімназіі нікуды не хацела выяжджаць з Трылесу і аставалася пры бабцы.
Трылес прызвычаіўся да таго, што ім кіравалі жанчыіны, і справы ў ім ішлі зусім ня дрэнна.
Богдан пераканаўся ў гэтым, заглянуўшы ў хлявы і гум¬но, а цяпер быў папросту зьдзіўлены, калі даведаўся, што Алеся ўжо зраньня ў полі. Ён ехаў ў задуменьні і яму ізноў стала прыкра, што вось, ён, мужчына, спаў сабе, як важны пан, а ягоная сястра забівалася працай... “Першыя тры дні госьць", прыпомнілася яму на пацеху прыказка.
Дарога павярнула ўправа. Богдан прышпорыў каня, і паехаў шыбчэй. Прасека стала шырокай і можна было ехаць, не баючыся, каб зачапіцца за галіны.
На невялікай адлегласьці Богдан убачыў з-за дрэваў коньніка, які імчаўся насустрач яму. Гэта была Алеся. Яна вельмі зьдзівіліся, убачыўшы Богдана, і скрыўджана, з нейкім расчараваньнем, прамовіла, калі яны параўналіся:
— Ну, вось, а я думала, што ты яшчэ спаць будзеш з дарогі... Хацела цябе разбудзіць і клікаць на сьнеданьне ...
Богдан завярнуў каня, і яны паехалі паволі назад.
— Як спалася — спыталася Алеся, адварочываючыся ў бок Богдана на кані.
— Дзякую, добра! — адказаў Богдан, і ўзноў думка аб сьне ўсплыла на памяць.
— А ты злосьніца, — дадаў ён. — Я думаў ітіто ты усьцешьппся тым, што я еду да цябе, а туг папрокі...
— Не,Богдзік, прабач, - тлумачылася ўжо іншым тонам Алеся, — гэта я на сябе гневаюся. Я вінавата. Давай забудземся пра гэта. Едзьма хутчэй. Ты, напэўна, галодны.
I яна, хвіліну счакаўшы, паймчалася стралою праз лес. Богдан ледзь упраўляўся за ёй уздагон..
Ізноў яны сядзелі, як учора. Толькі цяпер быў іншы на¬строй. Сонца, шчабятаньне птушак, крыкі і гоман на дварьшчы — гаварылі аб тым, што ўжо вясна, і кіпіць жыцьцё, прабуджаецца зямля, клікалі тысячнымі галасамі, шумам і зьзяньнем бадзёрылі і напаўнялі энэргіяй.
— Бабулі ўзноў горш стала, — ціха прамовіла Алеся, наліваючы Богдану каву.
— Трэба дохтара, абавязкава дохтара, — казаў Богдан. Але са словаў Алесі вынікала, што бабка пра дохтара і слухаць ня хоча.
Яны хвіліну памаўчалі. Пасьля пачалася гутарка і абмена думак аб іншым.
— Скажы, калі ласка, Алеся, — спытаўся Богдан, — скуль у цябе такія глыбокія жыцьцёвыя веды?
— А што-ж у гэтым дзіўнага? — перабіла Алеся.
— Вельмі дзіўна, — працягваў Богдан, што жанчына такая, як ты, з глыбейшым разуменьнем сьвету, займаецца такімі я-б сказаў, “празаічнымі” справамі. Я разумею яшчэ ўтрыманьне парадку ў хаце, кухоннае гаспадаркі, але ты ... у ролі загадчыка маёнтку...
Алеся ўзноў перабіла яго. Яна гаварыла з запалам і нейкай жыцёрадаснасьцю, яе вочы гарэлі энэргіяй, здавалася, гатовыя здабыць увесь сьвет.
— Дык жанчына, на твой пагляд, — крыху іранічна па-чала яна, — гэта нешта накшталт хатняе жывёлы, нешта, без чаго нельга сабе ўявіць утульнасьці ў памешканьні... Шырэйшыя чалавечыя зацікаўленасьці, па твойму, для яе недаступныя? Можа-б ты хацеў бачыць у жанчыне звычайную ляльку, як гэта было сто гадоў таму назад?
Богдан быў крыху зьдзіўлены яе словамі: ён не уяўляў сабе, што Алеся, жывучы ў гэтай глушы, вызнае такія паступовыя погляды. Аднак, ён не здаваўся.
— Пашто адразу ляльку? — спыніў ён Алесю. — Аднак, жанчына павінна быць нечым, што упрыгожвае жыцьцё мужчыны, бо яна па сваей прыродзе прызначаная да гэтага. Яна павінна вызваляць у сабе тыя рысы яе характару, якіх не стае мужчыне. Я маю якраз на ўваза жаночую субтэльнасьць, пяшчотнасьць ... Нехта слушна сказаў, што жанчына павінна быць садам, у якім мужчына штодзень знойдзе сьвежа расьцвіўшую і цудоўную кветку, гэта значыць, нейкую новую, яшчэ незаўважаную рысу яе жаночае натуры.
Алеся голасна засьмяялася. - Так, — абурана сказала яна, — вы шукальнікі і любіцелі кветак, ня хочаце часта бачыць у жанчыне чалавека. Быць кветкай, якую зрываюць, гэта значыць быць пасыўным, быць аб’ектам. А якія ж кветкі знаходзяць жанчыны ў вас, мужчынах? Гэта ідлія: кветкі, сад, зрываньне кветак. Так, жанчына – сад, але сад, які дае плады. Кволая, бязрадная жанчына аджыла свій век. Жанчына вымагае цяпер, каб з ёй гаварылі як з роўнай...
Зарегистрирован

З павагаю,
Kurt/Lenwe the Green Elf

"Мы же не можем оставить Людям лес неприбранным. А тут дело пяти секунд - был орк, стал экологически чистый труп... "(R2R)
"There is no such thing as an atheist in a foxhole." (Murphy's Law of Combat)
Страниц: 1 2  Ответить » Уведомлять » Послать тему » Печатать

« Предыдущая тема | Следующая тема »

Удел Могултая
YaBB © 2000-2001,
Xnull. All Rights Reserved.