Сайт Архив WWW-Dosk
Удел МогултаяДобро пожаловать, Гость. Пожалуйста, выберите:
Вход || Регистрация.
04/06/20 в 15:01:29

Главная » Новое » Помощь » Поиск » Участники » Вход
Удел Могултая « Сьвятаслаў Коўш. Запавет бацькі »


   Удел Могултая
   Сконапель истуар - что называется, история
   Крывия, Литва, Беларусь
   Сьвятаслаў Коўш. Запавет бацькі
« Предыдущая тема | Следующая тема »
Страниц: 1 2  Ответить » Уведомлять » Послать тему » Печатать
   Автор  Тема: Сьвятаслаў Коўш. Запавет бацькі  (Прочитано 4683 раз)
Guest is IGNORING messages from: .
Kurt
Beholder
Живет здесь
*****


Асаблiва ж лясныя эльфы любiлi дранiкi з мачанкай.

   
Просмотреть Профиль »

Сообщений: 3164
Re: Сьвятаслаў Коўш. Запавет бацькі
« Ответить #15 В: 07/02/08 в 22:37:17 »
Цитировать » Править

Продолжение.  
-------------------  
 
- Дык ты, я бачу, - эманцыпантка, - сьмяяўся Богдан, але ў душы прызнаваў слушнасьць Алесі.
 
- А калі-б і так? - баранілася Алеся. - Але ня ў тым разуменьні якое ты маеш на ўвазе. Я папросту хачу жыць так, як мне хочацца і як я ўмею. Жанчына, захоўваючы сваю жаночую прыроду, можа рабіць таксама тое, што і мужчына. Гэта не капрыз эманцыпантак, але жыцьцёвая неабходнасьць. У Трылесе ня было гаспадара мужчыны. Але, падумай, каб ня гэтыя жанчыны - што сталася-б з Трылесам? Якая-б гэта была страта для краю? Мы даем зусім ня беднае існаваньне пятнаццаці ў нас працуючым сем'ям, і самі неяк існуем. Было-б вялікім праступствам з нашага боку аддаць наш слаўны Трылес у чужыя нацыянальна рукі.
 
Алеся спынілася, хацела яшчэ нешта казаць, але Богдан у гэтым месцы спытаўся:
 
- А каго ты лічыш "Чужым нацыянальна"? - гэтыя апошнія словы ён прамовіў зьдзіўлена і напружна, быццам гэта быў самы цікавы мамэнт у іх гутарцы.
 
- Палякаў, расейцаў, - проста і ясна адказала Алеся.
 
- Дык ты - ня полька? - выгукнуш з зьдзіўленьнем Богдан.
 
- А, вядома, - не!
 
- А хто-ж ты?
 
- Беларуска.
 
Богдан крыху супакоіўся.
 
- Ну, так, беларуска, - я ведаю, - казаў ён. - Але беларус, тутэйшы, паляшук - гэта толькі рэгіянальныя паняцьці польскасьці. Такое самае права называцца беларусам маю і я...
 
- Ня толькі права, але і абавязак! - горача прамовіла Алеся.
 
- Ну гэта зашмат, - бараніўся Богдан. - Можа ты зараз загадаеш мне сабраць тутэйшых мужыкоў і вясьці іх у паход супраь Польшчы, якая тут спакон вякоў выконвае роль носьбіткі культуры...
 
- Сапраўды зашмат, - пачырванеўшы ад абурэньня перабіла яго Алеся. - Называць людзей, якія сваёй працай кормяць няпрошаных "носьбітаў культуры" мужыкамі... ведаеш я ня мела-б адвагі. Гэтыя людзі маюць сваю культуру. і ім ня трэба ні польскай ні расейскай!
 
Алеся ад хваляваньня спынілася.
 
- Слухай, Богдан, сказала яна дрыжачым голасам і з нейкай урачыстасьцю, - калі табе дарагая бацькава памяць, не кажы так пра наш народ! Ты заблукаўя, пайшоў другімі дарогамі. Зрэштай... - падумаўшы, дадала яна, - і я магла-б быць такою, як ты. Можа Трылес мяне ўратаваў ад такога адшчапенства...
 
- А прычым тут бацькава памяць? Я цябе не разумею! - зьдзіўлена пытаўся Богдан.
 
- Шкада, што ты ня ведаеш... ціха адказала Алеся.
 
- Чаму ня ведаю? - разважаў Богдан. - Мой бацька быў дзельным чалавекам. Шкада, што загіў у вайне, але такая, відаць, воля Бога была. І я шаную бацьку. Нават цётка вэроніка называе яго "Валенштэйнам Крэсаў"...
 
- Ня "крэсы", а Беларусь! - закрычала Алеся.
 
- Ого! Ты здорава зьмянілася за гэты час, як бачу,  - крыху насьмешліва, крыху злосна заўважыў Богдан.
 
- Я зьмянілася, безумоўна! сьмела адказала Алеся. - Я пазнала, хто я такая. А ты вось усё верыш той бэльфэрскай балбатні, якой кармілі нас у школе. Можаш сабе і далей верыць у тыя баечкі для "патульных дзетак з крэсаў"...
--------
Зарегистрирован

З павагаю,
Kurt/Lenwe the Green Elf

"Мы же не можем оставить Людям лес неприбранным. А тут дело пяти секунд - был орк, стал экологически чистый труп... "(R2R)
"There is no such thing as an atheist in a foxhole." (Murphy's Law of Combat)
Kurt
Beholder
Живет здесь
*****


Асаблiва ж лясныя эльфы любiлi дранiкi з мачанкай.

   
Просмотреть Профиль »

Сообщений: 3164
Re: Сьвятаслаў Коўш. Запавет бацькі
« Ответить #16 В: 09/20/08 в 16:21:02 »
Цитировать » Править

Продолжение.  
-------------------  
 
Гэтымі словамі Алеся закранула самае хворае месца Богдана, тое, над чым ён ужо няраз думаў - і на што ня мог знайсьці яснага адказу.
 
- Дык што ты хочаш сказаць? Што твая Беларусь...
 
- І твая, Богдан! - перапыніла яго Алеся.
 
- Няхай і мая... - Дык што-ж, гэтая Беларусь можа сама існаваць?
 
- Кожны край можа самастойна існаваць. Беларусь таксама. Толькі ёй не даюць ворагі яе - Польшча і Масква...
 
- Пачакай, пачакай! - ня ўцерпеў Богдан. - Я ўсёж ніяк не магу пагадзіцца, што Беларусь можа існаваць самастойна... Я гатоў сябе таксама прызнаць беларусам. Але-ж і Міцкевіч, і Пілсудскі і шмат яшчэ хто паходзілі з Беларусі. Толькі-ж Беларусь - гэта правінцыя, так як Кашубы, Мазуры...
 
- Відаць, ня тое самае, калі самі палякі імя Беларусі замянілі "крэсамі". Уся бяда ў тым, што ты ня ведаеш гісторыі сваёй Бацькаўшчыны, як ня ведаеш свайго бацькі...
 
- Ды мне я ня трэба ведаць надта складаных гісторыяў. Я маю сваю фаховую веду, якой буду служыць народу, якія мяне ўзгадаваў.
 
Богдан лічыў, што гэтымі словамі ён закончыў дыскусыю. Зацягнуўся папяросай і зрабіў выраз твару, як быццам ён зусім не пахіснуўся ў сваіх перакананьнях, хоць яму хацелася яшчэ і яшчэ слухаць Алесю.
 
Дыскусыя станавілася востраю.
 
Алеся, звычайна, спакойная і зраўнаважаная, цяпер расчырванелася, ейныя вочы загарэліся нейкім дзіўным блескам, у якіх сьвяціўся ні то гнеў, ні то некі бязьмежны запал.
 
- Народу! - паўтарыла яна апошнія словы Богдана. - Якому народу? Ты здабыў фаховую веду, каб таптаць імкненьні свайго-ж народу да волі?! А ты ведаеш, як называюць такіх людзей?
 
- Яна цяжка дыхала. А пасьля павяла рукой па чале, якбы апамятаўшыся і ўжо іншым голасам, больш спакойна сказала: - Ведаеш, Богдан... На сягоньня хопіць. Пагаворым другім разам. Я не магу сягоньня... Мне больна.
 
Яна хуткай хадою выйшла з пакою, не адзываючыся на заклікі Богдана астацца і гутарыць аб нечым іншым. Богдан хадзіў па пакоі вялікімі нэрвовымі крокамі.
 
- Добрую маю сястрычку, - думаў ён. - Праўдзівая амазонка. І трэба-ж так сказаць: "твая фаховая веда дадзена табе, каб таптаць імкненьні свайго народу да волі"... А як-жа, сапраўды, называюць такіх людзей? Што яна думала? Рэнэгаты? Здраднікі?..
 
Богдан задумаўся. Яму стала прыкра і нявесела. Надаедлівыя, неадчэпныя думкі снавалі ў яго галаве. "З гэтымі "крэсамі", сапраўды, нешта не ў парадку, - думаў ён. - Але пашто мне пра іх ведаць? Хопіць з мяне мае вайсковае веды..." Тут Богдан ізноў спыніўся і словы Алесі "таптаць імкненьні свайго-ж народу"... гучэлі ўвушшу, паўтараліся, ўядаліся, ўпіваліся ў сьведамасьць. Богдан хадзіў і хадзіў. Калі-б нехта спытаўся яго у гэты мамэнт, у каго ён зараз верыць, ён не патрапіў-бы на гэта даць адказу.
 
 
IV
 
 
Маленькі інцыдэнт не папсаваў суадносінаў Богдана і Алесі. Зусім наадварот, Богдан іншым вокам пачаў глядзець на сястру. Яму спадабалася яе сьмеласьць і інтэлігэнцыя. Калі-б ня мужчынскі гонар, ён-бы гатоў быў ёй прызнаць рацыю. У кожным выпадку ён даў сабе слова больш не спрачацца. "Ліха з імі, з тымі "крэсаміі", - разважаў ён. Яны ня варты таго, каб з-за іх варагаваць з мілай Алесяй. Алеся таксама не злавалася на БОгдана. Яна разумела, што вінаваты ня ён, а выхаваньне, якое скалечыла яго, так як і многіх іншых. Калі-б не знаёмства з адным студэнтам - беларусам, зусім прыпадковае, можа-б і яна была такой самай "патрыёткай гэтых "крэсаў"". На знак поўнае згоды Алеся запрапанавала Богдану праехацца конна на яе аблюбленай "Маланцы", якую яна даслоўна выкарміла і нікому не дазваляла на ёй езьдзіць. Сама Алеся не магла праехацца разам з Богданам, бо мела шмат працы - ішоў Вялікдзень, а да гэтага бабка адчувала сябе горш і вымагала сталае апекі і дагляду.
 
Богдан падумаў, што, можа, і нядрэнна павалачыцца цяпер па вясеньніх дарогах і ахвотна згадзіўся з яе прапановай. "Маланка", сапраўды, нагадвала сабою маланку, бо на лобе мела белаватую плямку, нагадваўшую зыгзагу.
 
- Ну, бывай, Алеся! - разьвітаўся Богдан і, пацалаваўшы Алесю ў галаву, ускочыў на каня.
 
- Ты-ж не цягайся доўга, - жартоўна сказала Алеся, прыяджай на абед!
 
- Цяпер-жа пост, - сьмяяўся Богдан, - калі і ня прыеду, дык граху ня будзе.
 
І ён паймчаўся, аглядаючыся і адказваючы на прыветныя ўзмахі Алесінай ручкі.
 
Дарога вяла праз палеткі, дзе кіпела веснавая і радасная, хоць і цяжкая работа, праз лес, які быццам падыхаў зялёным дымком і поўніўся птушынымі звінячымі галасамі. Богданам апанавала знаёмая змалку радасьць, якая расьпірала грудзі і рабіла вялікім цэлы сьвет. Цяпер, на прывольлі прасторным, сярод разлогаў і гушчараў лесу, Богдан пачаў разумець прывязанасьць да гэтага краю Алесі, яе абурэньне зьядлівымі ды іранічнымі ягонымі заўвагамі аб гэтай зямлі, якая была і для яго Бацькаўшчынай. Ён адчуў усю самабытнасьць гэтае краіны, яе асобнае хараство краявідаў, гэтак не падобных да краявідаў Польшчы.
 
Богдан ехаў далей і далей, забыўшыся і здаўшыся на волю каня. "Маланка" спачатку бегла па бальшаку, а пасьля, пачуўшы свабоду, зыйшла на бочную сьцежку ё бегла цяпер у бок фальварку. Каля ўзгорку яна затрымалася і схіліла галаву да сьвежае, маладое траўкі. Богдан ачнуўся з задумы і ўбачыў што тут фамілійныя Трылескія могілкі. Векавыя сосны, быццам варта, стаялі моўчкі, непарушна над гэтым месцам вечнага спачынку. У іх цяні, прыпаўшы цяжка да зямлі, ставяліпаважныя каменныя помнікі. Некаторыя з іх у палавіну  ўрасьлі ў зямлю ад свайго цяжару. На каменьнях і плітах парос мох. Паміж усіх помнікаў выдзяляўся вялічэзны дубовы крыж, які галавою-вярхом падымаўся аж да галінаў соснаў, а раменьнямі, быццам распрастанымі рукамі, здавалася, узяў у абарону могілкі.
 
Богдан саскочыў з каня, прывязаў яго да сасны і расчыніў дзеравянную брамку могілкаў. Роўненькая, высыпаная жоўценькім пясочкам сьцежка вяла да вялікага дубовага крыжа. БОгдан ціха падыйшоў да яго, богабойна зьняў шапку і спыніўся. На крыжы ён разабраў з цяжкасьцю паславянску напісаныя словы:  
 
"Багаслаўлены той, хто жыцьцё сваё аддаў за блізкіх сваіх".
 
А далей пісалася, што тут пахаваны Андрэй Кунаховіч.
 
-------------------
« Изменён в : 09/20/08 в 17:27:24 пользователем: Kurt » Зарегистрирован

З павагаю,
Kurt/Lenwe the Green Elf

"Мы же не можем оставить Людям лес неприбранным. А тут дело пяти секунд - был орк, стал экологически чистый труп... "(R2R)
"There is no such thing as an atheist in a foxhole." (Murphy's Law of Combat)
Kurt
Beholder
Живет здесь
*****


Асаблiва ж лясныя эльфы любiлi дранiкi з мачанкай.

   
Просмотреть Профиль »

Сообщений: 3164
Re: Сьвятаслаў Коўш. Запавет бацькі
« Ответить #17 В: 05/16/09 в 12:17:05 »
Цитировать » Править


Продолжение.    
-------------------  
Дык вось ён, той, каго называюць "Валенштэйнам Крэсаў" - богабойна разважаў Богдан. Тут спачываў ягоны бацька, якога ён ня помніць, пра якога гавораць шмат добрага і шмат благога. Як мала ён ведае аб гэтым дарагім чалавеку. Можа каб жыў ён, жыцьцё Богдана пайшло-б зусім іншай дарогай. З пахіленай галавою стаяў ён доўга ля магілы, думаў, стаў на калены, маліўся, як умеў, пацалаваў счарнелы дубовы крыж. Сьлёзы навінуліся ў яго на вачох. Ен адчуў сябе такім адзінокім, жудасна адзінокім. Толькі цяпер, стоячы перад крыжам, на каленах у маліцьвенай задуме, ён здаў сабе справу з таго, што праз усё ягонае жыцьцё не спазнаў бацькавае ласкі, што ледзь-ледзь прыпамінае сабе матку, з успамінаў аб якой асталася толькі яе сумная ўсьмешка, якая з нейкім мутным прыгожым тварам узьнікала заўсёды ў нявыразным тумане ўяўленьня. А бацька?.. Богдан сіліўся прыпамятаваць хоць маленькую дробязь, маленькі абрывак з таго часу, калі ён быў яшчэ зусім маленькім. Хвілінаю здавалася, што ён прыпамінае час, калі нейкае расплыўшае сьвятло, як жоўтая пляма, прыкоўвае ягоны ўзрок, нейкія гукі зьліваюцца ў нешта адно, і чуе ён дотык нейчых вялікіх, моцных рук. Можа гэты быў бацька?..
 
Толькі цяпер заўважыў побач крыжа невялікі помнік - каменную імітацыю бярозавага пня з надпісам: "Алёна Канаховіч, народжаная Казакевіч, нарадзілася..."
 
І нейкі нясьцерпны боль агарнуў ягонае сэрца. Богдан ня стрываў і заплакаў, голасна, наўзрыд, так, як плачуць дарослыя мужчыны. Увесь жаль, усё адчуваньне нявымоўнае адзіноты ў гэтым бацькаўскім гнязьдзе, духовая пустка, што ўсё больш і больш парушала супакой Богдана, - прарваліся цяпер і шукалі заспакаеньня ў сьлёзах. Богдану здавалася, што ягоныя сьлёзы пранікнуць углыб магілы. Яму хацелася, каб хоць крыху цяплыні сыноўскага пачуцьця дайшло туды, у сырую зямлю. Але розум падказываў, што ўсё гэта толькі жаданае і нязбыўнае.
 
Доўга стаяў у нярухомасьці Богдан. У сэрцы рабілася неяк лягчэй. Нешта быццам спала з душы, нешта, што ціснула і гняло яго дасюль. Нейкі голас быццам падказваў яму, што тут, у гэтых магілках, ягоныя і праўда і чэснасьць, за якія змагаўся ягоны бацька. Толькі-ж аб бацьку ён амаль нічога ня ведаў.
 
Прасьвятлеўшы, быццам пасьля шчырае споведзі, вяртаўся Богдан да хаты. Жудасная адзінота, якую ён яшчэ нядаўна адчуваў, адляцела і зьнікла. Богдан усьведаміў сабе, што ў яго ўсё-ж ёсьць нехта блізкі хто яго напэўна зразумее, хто яго нібыта зьвязывае з бацькам, - гэта Алеся. Едучы ён думаў усьцяж пра яе. Мілая, слаўная Алеся!.. Колькі крыўды ён зрабіў ёй... Цяпер Богдан прысягаў у душы быць дорым, спагадлівым да Алесі і нічым яе ня крыўдзіць. Бабулька можа быць спакойнай: ёсьць на сьвеце рука, якая патрапіць абараніць гэтую дзяўчыну і ўва ўсім ёй дапамагчы.
 
Над узгораным полем пырхалі белыя матылькі. Яны мігцелі ў сонцы, на момант зьнікалі, каб за хвіліну ізноў бесклапотна віцца ў дрыжачым узьвеўным танцы. Зелянелі бярозкі, пакрытыя лёгкім вэлюмам зелені сьветлае і празрыстае, у даліне сінела Сула. Богдан захапляўся імі: і матылькамі, і бярозкамі, і Сулою. "Добра тут"... падумаў ён, - "добра, хораша". І яму стала зразумелым пачуцьцё глыбокае любові да гэтага краю ў Алесі. Ён усьведаміў, што гэтае адчуваньне нараджаецца і ў ім.
-------------------
Зарегистрирован

З павагаю,
Kurt/Lenwe the Green Elf

"Мы же не можем оставить Людям лес неприбранным. А тут дело пяти секунд - был орк, стал экологически чистый труп... "(R2R)
"There is no such thing as an atheist in a foxhole." (Murphy's Law of Combat)
Kurt
Beholder
Живет здесь
*****


Асаблiва ж лясныя эльфы любiлi дранiкi з мачанкай.

   
Просмотреть Профиль »

Сообщений: 3164
Re: Сьвятаслаў Коўш. Запавет бацькі
« Ответить #18 В: 08/12/09 в 13:25:20 »
Цитировать » Править

-V-
К самаму Вялікадню здароўе бабкі Адэлі значна пагоршылася. Алеся і Богдан былі ў яе амаль што цэлы дзень. Выклікалі дохтара. Ён ўжо ведаў хворую, пацяшаў яе, казаў, што ўсё гэта можа прайсьці – вядома, старасьць – але Богдану на ягоныя запытаньні адказваў паціху, што надзеі вельмі мала, каб хварая асталася пры жыцьці. К сьветлай заўтрані, ясна, бабка Адэля не магла пайсьці, хоць вельмі хацела. Алеся з Богданам таксама пастанавілі астацца з хворай, але Адэля настойліва загадала ім ісьці.
 
- Я тут ужо памалюся, казала яна слабым голасам, бязвольна скдаўшы сухарлявыя рукі на коўдры, - Ты пакліч да мяне каго-небудзь з кухні, а найлепш – Піліпаву жонку. Яна ўва усім дапаможа. А вы, дзеткі, едзьце, абавязкава едзьце, памаліцеся, свянцонае прывязеце. Тагды мы разгавеемся. Яна адпачывала часіну, а пасьля, цжяка дыхаючы, дадала:
 
- Богдан, напэўна, даўно ўжо, як ў царкве быў… Схадзеце, абавязкава схадзеце, дзеткі…
 
У царкве зьзялі нязьлічоныя сьвечкі, а іх цяпло грэла твар прыемным цёплым подыхам. Было да таго сьветла, што Богдан сумліваўся ў тым, ці сьвятло залітых электрыкай вуліцаў гораду могла зраўнацца з гэтай сьветазарнасьцю. Прыемна было стаяць сярод сялян і сялянак, вясковае моладзі. Усе маліліся шчыра, усе былі ўсхваляванымі гэтым вялікім момантам, якога гэтак доўга чакалі.  
 
Урачыстыя словы “Хрыстос Уваскрос!”, як веснавы шум пранесься па царкве. “Хрыстос Уваскрос!” – шчыра і сардэчна прамовіла да Богдана Алеся, гледзячы ў ягоныя вочы. “Сапраўды Уваскрос!” – адказаў Богдан, і яны моцна абняліся, зьліўшыся вуснамі ў бартэрскім пацалунку. Вясеньняя, вялікодная ноч здавалася такой урачыстай, у душузападалі асалодай шчаслівыя хвіліны, якія застаюцца ў памяці на ўсё жыцьцё.
 
На Вялікдзень у Трылесе былі госьці – суседзі і сяброўкі Алесі. Але сьвята праходзіла даволі сумна, бо бабка Адэля чулася вельмі дрэнна. Алеся амаль штохвіліну забягала да яе, адрываючыся ад гасьцей, пакідаючы іх пад апекай Богдана. Ён, як умеў, забаўляў іх, асабліва сябровак Алесі, расказываў пра афіцэрскае жыцьцё, пра розныя цікавыя ў ягоным жыцьці здарэньні. Але настрой у яго быў няважны. Яму рабілася нявымоўна сумна, калі Алеся адыходзіла. Ён шкадаваў, што яна ня можа правясьці час сярод знаёмых, прапанаваў нават заступіць яе, але Алеся катэгарычна адмаўлялася.
 
Увечары прыйшлі валачобнікі. Яны чуліся вельмі свабодна, відаць бывалі тут няраз і знаходзілі цёплую сустрэчу. Асабліва ўрачыста гучэў іх заклік: “Вялік Сьвяты”… Ён нёсься поклічам ад вёскі да вёскі, адбіваючыся ад дрэваў і рассыпаючыся дробным рэхам. Богдан спаткаў іх, як сваіх родных. Цяпер ён адчуваў сябе часткаю ўсяго, што акружала яго, і пераканаўся, што Алесіны словы – гэта ёсьць вялікая тайніца, якую ён толькі цяпер пачаў разумець і адчуваць.
 
На другі дзень Вялікадня бабка Адэля зусім занемагла. Да яе падыходзіў час ад часу дохтар, рабіў уколы для падтрымкі сэрца, лічыў пульс і, спацелы, крыху усхваляваны, часта глыбока ўздыхаў нібы выконываў цяжкую працу. Богдан сядзеў каля стала, бязмэтна глядзея ў вакно, час ад часу пазіраючы на бабку. Калі іх погляды спатыкаліся, яны прачулена глядзелі адзін на другога. Яе васковае аблічча, схудалае, змучанае, выглядала парою, як ажыўшы твар нябожчыка, і цяжка было сказаць, да каго яны больш належыць – жывых, ці памерлых. Ціхамірнасьць і надземскі супакой сьвядчылі аб тым, што для яе ўжо ня існуюць клопаты дачэснага жыцьця.  
 
Па двары маланкай разьнеслался вестка, што старая пані памірае. Усюды запанавала магільная цішыня. У пакой час ад часу ціхутка і каб ня быць заўважаным прасоўвалася постаць кагонебудзь з дворнае службы: хацелася глянуць на бабку, пачуць ад яе апошняе слова, або наказ. У другім пакоі ля вакна ціха стаяў стары фурман Піліп і пыхкаў люльку ў адчыненае вакно, адганяючы старанна рукою дым.
 
Раптам бабка Адэля замахала сваёй касьцістай, хударлявай рукой, даючы знак, каб Алеся падыйшла да яе. Яна ціхім шопатам, з натугай, сказала ёй, каб усе выйшлі, апрача Богдана і Алесі. Усе прысутныя пакінулі пакой, а з імі лекар, крыху зьбянтэжаны і пакрыўджаны.
Богдан, устрывожаны, прадчуваючы нешта нядобрае, падбег да ложка бабкі, укленчыў, узяў яе за руку і, глядзечы на яче пачаў супакоўваць:
 
- Нічога, бабулька, гэта ўсё пройдзе. Дасьць Бог, ачуняеце. Цяпер вясна.
Да іх прысела Алеся і таксама суцяшала Адэлю, хацяж бачыла ўсю штучнасьць гэтага пацяшэньня.
 
- Не, мае дзеткі, - шаптала сьплым голасам бабка Адэля, - я лепш ведаю, што ўжо прыйшла па мне сьмерць. Можа яшчэ крыху падыхаю, але ўжо хутка…  
Голас яе перарываўся, яна задыхалася, але вочы былі зусім прытомныя, сьветлыя, разумныя.
Зарегистрирован

З павагаю,
Kurt/Lenwe the Green Elf

"Мы же не можем оставить Людям лес неприбранным. А тут дело пяти секунд - был орк, стал экологически чистый труп... "(R2R)
"There is no such thing as an atheist in a foxhole." (Murphy's Law of Combat)
Kurt
Beholder
Живет здесь
*****


Асаблiва ж лясныя эльфы любiлi дранiкi з мачанкай.

   
Просмотреть Профиль »

Сообщений: 3164
Re: Сьвятаслаў Коўш. Запавет бацькі
« Ответить #19 В: 08/12/09 в 13:25:55 »
Цитировать » Править

- Я мушу перад сьмерцю сказать адну таямніцу, - казала яна далей, пасьля хвіліну адпачынку. – Гэта вялікая таямніца.
 
Богдан і Алеся настаражыліся. Богдану адразу падумалася, што гэтая таямніца будзе датычыць ягонага бацькі.
 
- Толькі папрасіце сюды Піліпа старога… Ён таксама ведае гэтую таямніцу, і калі-б я не расказала вам аб ёй, дык ён мусіў-бы вам расказаць…
 
Алеся кінулася клікаць Піліпа, але ён ужо стаяў сам насупраць дзьвярэй і чакаў, каб яго паклікалі.
 
- Дзеду, хадзіце хутчэй, вас бабка кліча, - казала ўсхваляваным голасам Алеся, цягнучы дзеда Піліпа з сабою ў пакой.
 
- Хадзі сюды, - прамовіла ледзь чутна Адэля ды зрабіла знак Піліпу, каб ён падыйшоў блюжэй. Дзед Піліп падсунуў да ложка крэсла, усеўся ў яго і слухаў толькі зрэдка пазіраючы на бабку, быццам тое аб чым яна гаварыла, было яму ўжо даўно вядомым і няцікавым.
 
- Вы, дзеткі, толькі не палохайцеся. Я хачу вам сказаць адну вялікую рэч.
 
Бабка Адэля зрабіла спробу прыпадняцца на падушцы, твар яе зрабіўся сур'ёзным і натхнёным, быццам нейкая незямная сіла асьвяціла яе і голасам дрыжачым і трапяткім казала:
 
- Я ўсё вам раскажу, усё... Толькі на пачатку я скажу, што ты, Богдан, і ты, Алеся, - вы ня родныя брат і сястра. Не.
 
Богдан і Алеся жахнуліся, пачуўшы гэтыя словы, але ня сьмелі аказацца. Яны прагна слухалі далейшае апавяданьне.
 
- Твой бацька, Богдан, быў зусім, як ты, кропля ў кроплю, - працягвала яна, - як ты цяпер; ён быў студэнтам, калі пазнаў тваю маці. Пасьля яны пабраліся і пераехалі ў Трылес сколь паходзіла твая матка. Хутка пачалася вайна, а пасьля рэвалюцыя. Твой бацька ня быў прыхільнікам цара. Ён яшчэ студэнтам належыў да тайных арганізацыяў, якія змагаліся з царом. Але, убачыўшы рэвалюцыю, якую перахапілі бальшавікі, ён пайшоў іншай дарогай. Не па дарозе было яму і з белымі. Ён захапіўся беларускай справай. Тагды быў вялікі час на Беларусі...
 
Бабка спынілася, бясьсільна пазіраючы на Богдана і Алесю, быццам перажываючы з імі нечаканую імі навіну. Алеся апусьціла вочы, зьбялела, быццам палатно, дрыжэла ўсім целам. Богдан пачырванеў ад нечаканасьці, глядзеў на бабку і ня ведаў што думаць: сон гэта, ці сапраўднасьць.
 
- Так, дзеткі, - пачала ізноў бабка, - гэта былі вялікія дні. Тагды Андрэя амаль ня было ў хаце, а калі ён прыяжджаў на дзень-два да нас, мы таксама верылі, мы жылі з ім разам, памагалі яму і благаслаўлялі на далейшы цяжкі шлях... Бальшавікі разагналі ў Менску Усебеларускі Зьезд, на якім быў і Андрэй, і ён пайшоў на змаганьне...
 
Вочы Богдана загарэліся ледзь прыкметным, схаваным агнём. Аднэй рукою ён моцна сьціскаў сьпінку ў ложку, ствараючыся гэтым стрымаць здэнэрвованасьць.
 
- У нас пачалося поўнае бебясьпекі жыцьцё, - бабка перавяла дыханьне і працягвала далей. - Андрэй згуртаваў увакол сябе некалькі дзясяткаў на ўсё гатовых дзяцюкоў. З ім быў і Піліп.  
 
Той закашляўся і няёмка крануў люлькай на гэтыя словы, чакаючы, каб пачалі гутарку аб іншым.
 
- Быў час... - азваўся ён, каб нешта сказаць.
 
- Андрэяў аддзел, - казала бабка, - наводзіў на бальшавікоў страх. Жонку ён адведываў рэдка і так, каб ніхто ня бачыў. Аднойчы... была ўжо восень - зьявіўся Андрэй з усім сваім аддзелам. Бальшавіцкі пост у вёсцы быў заняты бясшумна. У хату ўвайшоў Андрэй і прынёс завінутае ў салдацкі шынель дзіця. Гэта была Алеся...
 
Сьлёзы сплывалі з вачэй бабкі Адэлі. У адказ на іх пачуўся глухі, быццам з самае глыбіні істоты, Алесін плач. Богдан чула прасіў яе супакоіцца, аднак гэта не памагала. Некалькі часінаў панавала цішыня, перарываная толькі Алесіным плачам.
 
- Ня плач, дзетка мая, ня плач, - супакойвала яе бабка, а сама плакала ціхім плачам, які надрываў апошнія сілы. Аднак яна знайшла ў сабе яшчэ дастаткова сілаў, каб гаварыць далей.
 
- Андрэй расказаў, як ён выбіў бальшавіцкі аддзел з хаты аднаго лясьнічага. Бацькі яе былі зьверскі забітымі. Яны адна, - бабка паказала рукою на Алесю, - засталася жывою. Андрэй забраў яе з сабой. "У на ёсьць сын", - сказаў Андрэй да жонкі, - "няхай яна будзе ягонай сястрой." Маці ўлёт зразумела думку Андрэя, узяла дзіця на рукі, прытуліла да грудзей, як сваё роднае. "Як мы яе назавем?" - спыталася яна. "Алесяй", - адказаў Андрэй. - "Ёй адзінаццаць месяцаў - вось яе мэтрыка", і ён выняў з кішэні пакумечаную паперу.
 
Бабка Адэля ізноў на хвіліну спынілася, параўналася на падушчы, цяжка дыхаючы. Адпачыўшы, трымаючыся за грудзі, яна з дапамогай Алесі крыху паднялася і загадала Піліпу прынесьці нейкі пакунак. Пакуль Піліп пайшоў, яна дастала з партфэліку ключык і сказала Алесі адчыніць маленькую шафку, што вісела на сьцяне. Там быў маленькі мэдальёнік яе маткі і мэтрыка.  
 
Алеся прагна пачала ўглядацца на мэдальёнік, а пасьля кінулася цалаваць бабку, прыпала да ложка і наўзрыд заплакала ізноў, трасучыся ўсім целам.
 
- Бабка, бабуля! - тксама ледзь не плачучы, загаварыў Богдан. - Чаму-ж мы аб гэтым ня ведалі раней? Усё наша жыцьцё выглядала-б інакш?...
 
- Дзетка родны, - казала бабуля, - такая была воля твайго бацькі. У тую ноч мы ўмовіліся нічым і ніяк не даць вам зразумець, што вы чужыя. Так і было. Андрэй перад сьмерцю загадаў, што раскажа вам аб усім твая маці, або я - хто апошні з нас памрэ.
 
- І вось мне давялося, дзеткі, перажыць, - цяжка ўздыхаючы казала пані Адэля. - Ці гэта шчасьце, ці няшчасьце для вас, Бог сьвяты ведае. Але гэта цяжка...
 
Алеся ўстала з ложка, калі прыйшоў Піліп. Ён прынёс скрутак нейкіх папераў, перавязаных раменьчыкам і падаў іх Адэлі.
 
- Вось, Богдан, гэта запавет твайго бацькі. Ён прасіў перадаць гэта табе, - казала яна.
 
Богдан схапіў скрутак і схаваў запазуху марынаркі, згараючы ад нецерпялівасьці прачытаць атрыманыя паперы.
 
- Цяпер я магу спакойна памерці, - з палёгкай і роўным голасам сказала Адэля.
 
Яна зрабілася зусім спакойнай, адно твар яе быў зусім белым, быццам у ім ня было ніводнай крывінкі, здавалася яна адплывала кудыць, засыпала вечным, непрабудным сном. Вочы яе, напалову прычыненыя., пазіралі ў адно месца, нібы яна нікога ня бачыла, а сьніла нейкі прыгоды сон, сваё жыцьцё.
 
Алеся, убачыўшы, што бабка заходзіцца, пабегла ў суседні пакой па дохтара.
 
Дохтар падыйшоў да пані Адэлі, сеў каля хворай, але тая, апомніўшыся, пачала адмахівацца рукамі.
 
- Нічога мне не паможаце, - ледзь чутна шаптала яна. - Прыйшла пара паміраць...
 
Аднак, уступаючы просьбам Богдана і Алесі, урэшце, дазволіла дохтару паглядзець пульс. Надзеі на жыцьцё ня было. У доме стала ціха і маркота. Кожны адчуваў прысутнасьць сьмерці, якая нячутна ступала па пакоях нябачным ценем, чакаючы адпаведнае хвіліны, кабы зачыніць навекі вочы бабкі Адэлі.
 
Аднак бабуля жыла да познае ночы. Яна памірала з поўнай сьведамасьцю. Гэта было звычайнае дагараньне. Ёй было цяжка дыхаць. Штохвіліну прасіла Алесю мачыць яе вусны і піла з лыжачкі сок прыгатаваны з ягадаў з рады дохтара. Хвілінамі яна любоўна пазірала на Алесю і Богдана, якія цяпер чуліся няёмка і ня ведалі, як абыходзіцца адзін з другім. Гаварыць ёй станавілася вельмі цяжка, але яна ўсё-ж нешта шаптала. Яна прабавала гаварыць пра свае хаўтуры і гаварыла гэтак неяк спакойна, быццам давала загады па гаспадарцы. Час цягнуўся павольна. У суседніх з бабкай пакоях сабралася ўся служба і прыехаўшыя суседзі, дачуўшыся аб цяжкім стане пані Адэлі. Пеўні пракрычалі поўнач, недзе выў сабака. Бабка Адэля ўпала ў забыцьцё. Адно яе расчыненыя вусны і цяжкое дыханьне, ад якога дзіўна высака ўздымаліся яе худыя грудзі, сьведчылі, што яна яшчэ ня ўмерла. Алеся і Богдан часінамі абменіваліся позіркамі, а іх вочы сьвяціліся нейкімі новымі думкамі, якія яны хацелі выказаць. Але, быццам ад нейкага сораму, яны стараліся доўга не глядзець адзін на другога. Алеся прыхіналася да бабкі, а Богдан пачынаў шаптацца з дохтарам.
 
Раптам бабка Адэля адчыніла шырака вочы, нейкае праясьненьне ажывіла яе твар, здавалася, яна ізноў сталася такой, якой была звычайна. Яна даволі голасна паправіла паклікаць у пакой Піліпа і ўсіх іншых, каб разьвітацца з імі. Алеся, выконываючы яе волі запрасіла ўсіх у пакой. З засмучанымі тварамі, а некаторыя з плачам, увайшлі, каб паглядзець на ўміраючую пані Адэлі - суседзі і служба.
 
Яна глянула на ўсіх, як-бы спраўджаючы, хто прыйшоў, і богабаязна сказала:
 
- Бывайце, даражэньнія! Ужо ніколі ня ўбачымся... Малецеся за мяне, не памінайце дрэнным словам...
 
Яна апусьцілася на падушку, ляжала яшчэ доўга нярухома, а пасьля раптам цяжка ўздыхнула, быццам хапаючы паветра, і выдыхнуць ўжо не змагла. Яе твар застыў у нярухомасьці, прыадчыненыя вочы глядзелі з халодным супакоем ў адно месца, і, здавалася, у іх яшчэ тліўся жывы аганёк. Ён заміраў і гаснуў, як гасьне іскра ў дыме. Бабкі Адэлі ня было больш паміж жывымі. Дохтар паглядзеў яе пульс, паслухаў сэрца і сказаў сухім голасам:
 
- Памёрла...
 
У хаце падняўся лямант. Алеся кінулася з плачам на няжывое цела бабкі. Богдан супакойваў яе, але дарма. Ён пацалаваў бабку ў халодны лоб і, разбіты і прыгнечаны, выйшаў з пакою. Нябожчыцу зьбіраліся апранаць.
Зарегистрирован

З павагаю,
Kurt/Lenwe the Green Elf

"Мы же не можем оставить Людям лес неприбранным. А тут дело пяти секунд - был орк, стал экологически чистый труп... "(R2R)
"There is no such thing as an atheist in a foxhole." (Murphy's Law of Combat)
Kurt
Beholder
Живет здесь
*****


Асаблiва ж лясныя эльфы любiлi дранiкi з мачанкай.

   
Просмотреть Профиль »

Сообщений: 3164
Re: Сьвятаслаў Коўш. Запавет бацькі
« Ответить #20 В: 08/12/09 в 13:28:07 »
Цитировать » Править

- VI -
 
У пакой Богдана ўвайшла дзяўчына з кухні i, папрасіўшы прабачэньня, сказала:  
 
- Паненка прасіла спытацца, цi ня прынесьцi да вас што небудзь, цi вы не галодныя?  
 
Богдан спачатку зьдзiвіўся, чаму Алеся прыслала дзяўчыну, а ня можа прыйсьш сама, але пасьля схамянууся, што яна пры нябожчыцы-бабцы. Не адрываючыся ад папераў, ён сказаў:  
 
- Не, дзякую, я ecьцi не хачу. Ды дзе цяпер да ежы!  
 
Дзяўчына выйшла, ізноў папрасіўшы прабачэньня.  
 
Богдан не чакаўшы разьвязаў скрутак паперау атрыманых ад Піліпа. Дрыжачымі рукамі ён пачау гартаць паблеклую паперу, сьпісаную нэрвовым размашыстым пісьмом. Гэта быў дзёньнік ягонага бацькі, Цяпер ён, стараючыся сканцэнтравацца і ўзяць сябе ў рукі, пачаў чытаць ад пачатку.  
 
Дымок вiўся з папяросы i яго час ад часу Богдан зьмятау хуткім рухам pyкi ад паперы.  
 
Ён яшчэ раз уважлiва прыгледзіўся да загалоўка: "Дзёньнік Андрэя Кунаховiча, камандзера беларускага вызвольнага аддзелу".  
 
3апiсы, відаць, рабіліся сьпешна, часта алавіком, ад чаго некаторыя месцы нельга было прачытаць. Пiсьмо паблекла, выцьвіла, або расплылося ад сонца, дажджу i часу. Богдан чытаў нэрвова, прагна, як iз смагою п'е ваду нехта сасьмяглымi вуснамі. Беганіна у доме, галасы, якія гучэлi ў сумежных пакоях, грукат фурманак на дварышчы - усё гэта было далека ад Богдана. Ён нiчога ня чуў, увесь загпыбіўся ў іншы сьвет, які толькi цяпер раскрываўся перад ім.
 
"Маё i маіх сяброў змаганьне, магчыма, скончьцца на¬шай катастрофай. Але гэта змаганьне не аднаго толькі пакаленьня, яно зьяўляецца адным злучвом у змаганьнi, якое вядзе Беларускі Народ на працягу вякоў. Гатае вялікае змаганьне вялося i будзе вясьцісьця да тае пары, пакуль пераможа наш народ. Мы прыгатаваны на ўсё, а перадусiм, - на сьмерць. Але мы верым у тое, што наша змаганьне, калi яно закончьцца нашай асабicтай катастрофай, прыблiзiць гадзіну перамогi Беларусі…
 
25.ХІІ.1917 г.
 
Сёньня Каляды. Я ўчора зьвярнуўся з Менску. Там адбы¬ваўся Ўсебеларускi Кангрэс. На ім удзельнічала каля дзьвух тысячаў дэлегатаў з розных частак Беларусi. Былi розныя людзi: беларусы, што хацелі Беларускае Дзяржавы, расейцы, якія слухаць не хацелi і на адну хвiлiнy пра самастойнасьць Беларусi, палякі, якія высоўвалі iмглiстыя ппяны Беларусi-Лiтвы ў цеснай сувязi з Польшчай, нарэшце, бальшавiкi з ix інтэрнацыянальнымі лёзунгамi. Дзеля вялікае разбежнасьці ў поглядах дэлегатаў, праца Кангрэсу пасоўвалася вельмi марудна. Нарашце пачаў перамагаць незалежнiцкi бок. Спалоханыя гэтым бальшавiкi згуртавалi чырвонаармейцаў i з дапамогаю ix паклалі канец Кангрэсу. Было змаганьне. На наступны дзень ува ўсім Менску кiпела. Мы сабраліся ў Чыгуначным Клюбе i вынеслі пастанову, каб справу незалежнасьці давесьцi да канца i змагацца супроць гвалту бальшавікоў. Быў выбраны Выканаўчы Камiтэт Усебеларускага Кангрэсу, які пераняў уладу ў Беларусі да скліканьня Ўстаноўчага Сойму. Дэлегаты Кангрэсу разьехаліся з непахіснай воляй змагацца за беларускую дзяржаўнасьць. Я бачыўся сёньня з Міколам Н. i Сяргеем К. У нас поўная згода ў поглядах: трэба змагацца! Але як? Мы разважалi над тым, які спосаб барацьбы нам выбраць: індывідуальны тэрор, цi масавую адкрытую вайсковую акцыю. 3атрымалiся на апошнім. Наша справа ўжо можа пераканаць да збройнага выступ¬леньня тысячы людзей. Толькi трэба весьці актыўную працу. Пасьля да нас далучацца іншыя, увесь народ. Зброя ёсьць, адно яе трэба ўзяць. Я маю на ўвазe зброю маёй роты, якую яна закапала кілямэтраў 40 адгэтуль у лесе, адступаючы ад немцаў. Гэтага аружжа нам хопiць. Мы пачнем тут акцыю. Заўтра наша тройка спаткаецца. Абмяркуем, як і што пачаць.
 
...Апошняй ноччу "сялянская бедната" зрабiла напад на "буржуя", суседа з недалёкага хутару. Усю сям'ю выразалi. Над сямнаццацігадоваю дачкою назьдзекавалiся. Скуль сярод гэтай "сялянскай беднаты" знайшоўся камісар-мангол? Ён якраз зганьбіў дзяўчыну. Застраліў яе пасьля памочнік камісара, “піцерскі” матрос. Там блытаецца i нейкі латыш, які няма ведама адкуль апынуўся ў бандзе i называе сябе камуністам. Вокны, дзьверы, мэблю паламалі, паразьбівалі. Усё выглядае, як пасьля землятрусу. Калі пішу гэтыя словы вiдаць чырвань недалекага пажару. Гэта гуляе "работнiцка-сялянская гвардыя", як называе сябе банда. Кожны хто ходзiць у каўнерыку, або пра каго ведаюць, цi толыкi думаюць, што ён мае грошы, у хаце ня сьпiць. Сьціскаюцца кулакі... Хутчэй-бы ўзяць зброю ў рукі i сказаць сваё слова на тэй мо¬ве, якую найлепш зразумеюць гэтыя "будаўнiкi новага сьвету".  
 
27.ХІІ.1917 г.  
 
На нашым сёньняшнім спатканьні мы пастанавiлi неадкладна распачаць акцыю супраць бальшавiцкiх бандаў. Неабходна зарганiзаваць большы вайсковы аддзел і дастаць зброю. Каб ня выклікаць падазрэньня, у лес пойдзем групкамі па тры. Пастаноўлена ўцягнуць у аддзел усіх больш сьведамых беларусаў. Думаю, што Сяргей у сваёй масцовасьці зробiць шмат, бо ён мае вялікі ўплыў на моладзь акалічных вёсак.  
 
5.1.1918 г.  
 
Наша справа наладзілася. 28-га мiнулага месяца мы вы¬ехалi ў дарогу па зброю. Дарога была рызыкоўная i цяжкая, але мы шчасьлiва дабраліся. На чыгунцы балаган. Мы пера¬каналіся, што пры такіх парадках у краіне, ажыцьцявіць наш плян будзе няцяжка. Я лёгка знайшоў месца, дзе мая рота схавала зброю. Сяргей езьдзiу да сястры Лiды, настаўніцы. Яна таксама пачне акцыю ў сваёй аколіцы. Назад заехалi шчасьлiва таксама. У дарозе чулiся сьмела. Каб хто натрапіўся, дык пачаставалі-б добра.  
 
20. 1. 1918 г.  
 
Справа разгортываецца нядрэнна. Наш аддзел складаецца ўжо з дваццаці двох асобаў. Кожны дзень прыходзяць новыя людзi. Гэта тыя, хто страцiлi ўсё. Яны зьяўляюцца выдатнымі жаўнерамі, якіх нiшто не палохае. На нашай апошняй нарадзе мяне выбралi камэндантам аддзелу. Мы рыхтуем добры пачастунак бальшавікам. Сяргей дамагаецца як найхутчэйшае акцыі. Ён ня можа бязьдзейна пазiраць, як бяскарна паляць і рабуюць бязьвінных людзей.
 
22. 1. 1918 г.  
 
Церпялівасьці Сяргея прыйшоў канец. Ён прыбег да мяне ўсхвалявaны і дрыжэў ад гневу. 3абiлi Лiду; мы хутка зрабiлi нараду, як дзейнічаць, паведамiлi сваіх людзей, i праз некалькі гадзiнаў наш аддзел рухаўся ў напрамку вёскi М., над якою яшчэ чырванеў водблеск гаснучага пажару. Сьнег скрыпеу пад палазамі саней. Самыя розныя думкі напаўнялі галаву. Уражаньне развітаньня з Алёнай i спаўшым Богданам, які праз сон усьміхаўся, калі я цалаваў яго, спляталіся з вiзыяй чыну. Мы ўзыйшлi на шлях, з якога няма павароту. Перамагчы, або згiнуць - вось што чакае нас. Дарогаю у М. мы даведаліся, што там гуляў карны аддзел. Нядаўна сяляне забiлi трох мясцовых камуністаў, ведамых у ваколіцы гультаёу i канакрадаў. За гэта ў вёску прыслалi аддзел чакістаў, якія сурова расправiлiся з сялянамi. Дзесяць гаспапарак у вёсцы пайшло з дымам. Гаспадароў бяз суда пастралялi. 3рабiўшы сваю крывавую работу, чэкіты частавалicя гарэлкаю i валачыліся п'яныя па вёсцы. Яны не чакалi небясьпекі. Нам бяз труду ўдалося зламаць ix п' яны супраціў. Наш першы чын удаўся.
 
Богдан толькi цяпер заўважыў, што нiчога ня чуў увакол сябе, ня чуў, як бiў гадзіньнік адарвауся на хвiлiну ад чытаньня. Сэрца бiлася моцна. Закурыў папяроску, прайшоўся па пакоі, ня могучы яшчэ належна ўявiць, што з ім здарылася. Хвілінамі ня верыу, што гэта сапраўднасьць. Але вось перад ягонымi вачыма старыя паперы, з якіх прамаўляе да яго бацька, родны бацька, якi калiсьцi цалаваў яго, адыходзячы ў баявы шлях. Ён iзноў углыбіўся ў чытаньне.  
 
Люты 1918 г.
 
За намі месяц барацьбы. Наш аддзел патроіўся. Да нас прылучылiся людзi, якія жывуць тымi-ж думкамі, што i мы. Пасьля нашага выступу у М., дзе мы зьнішчылі карны ад¬дзел чэкістаў, на нас палююць бальшавiкi. Аднак ix самых палажэньне ня бліскучае. Ix сiлы расьцярушаны па фронтах грамадзянскае вайны, таму ў ix няма дастаткова чырвонаармейцау, каб зьлiквiдаваць нас. Посьпехі нашага беларус¬кага аддзелу спавіваюцца легэндарнай славай, пра нас гаварыць насельніцтва ўсяе ваколіцы. Нам неаднаразова даводзіцца спатыкацца з бальшавiкамi. Аб ix рухах нас добра інфармуюць сяляне; яны спрыяюць нам, а ix iнфармацыi дапама¬гаюць нам папярэджываць небясьпеку, своечасова адыйсьці, або балюча ўдарыць. Мы мелi страты. Шмат нашых загiнула, але на ix месца прыйшлі iншыя. Наша палажэньне абцяжана маразамі. Аднак пацяшаем сябе надзеяй вясны. Я сабе ўяўляю, як мы разгорнемся, калi прыгрэе сонца, а лес i поле па¬крыюцца зеленью. Вось тагды мы пакажам, чаго мы вартыя.  
Вось ужо месяц я ня бачыуся з Алёнай i Богданам. Ня ведаю нават, цi яны жывуць.  
 
Пачатак сакавіка 1918 г.  
Ізноў некалькі тыдняў я ня браўся за мой дзёньнiк. Даўгія пераходы, баi і шуканьне харчоў для людзей i коней не дазваляюць сабрацца з думкамі. Апошнiмi днямi наша пала¬эньне крыху палягчэла. Бальшавіком не пашанцавала на фроньце: яны у бязладзьдзі адступаюць. Ім ужо не да нас. У Менску немцы. Практычна, і ў нас бальшавікоў няма. Мы разважаем над пытаньнем, як захавацца адносна немцаў, якія кожную хвiлiну могуць прыйсьці сюды. Аб тым, каб скласьці каля ix ног аружжа, мовы быць ня можа. Папершае яны толькі акупанты; падругое, ix справы таксама вельмi сьлізкія і трэба лiчьцца з тым, што яны адыйдуць, а бальшавікі зьявяцца iзноў. Так, нам трэба захаваць аружжа. А тымча¬сам прыгледзімся да немцаў, адпачынем, а калі трэба будзе - ўдарым па ix.
 
12.ІІІ.1918 г.  
 
Немцы занялi нашу мясцовасьць. Здарылася ўсё гэта проста і спакойна. Бальшавiкi тут ня ставiлi супрацiву. Іx бязладныя аддзелы адыйшлi на ўсход. Мы пастанавiлi адыйсьцi ў лес, каб разважыць сытуацыю i пастанавiць, як дзейнiчаць далей. Сутычкi з бальшавікамі прарадзiлi нашы рады. Некалькі сяброў атрымалi цяжкія раны i патрабуюць лячыцца.  
Немцы, не зважаючы на новыя посьпеxi на фронце, ня маюць папярэдняй упэўненасьцi. 3 "фатэрланду" да ix прыходзяць нямiлыя весткі. Адчуваецца, што яны стаяць на пярэ¬даднi краху. Гэта прамаўляе аб тым, што нешта треба рабiць, трэба выкарыстаць час, каб падняць народ на сьвядомае і арганізаванае змаганьне, каб у адпаведную хвiлiну пераняць лёс Бацькаўшчыны ў свае pyкi.  
 
17-га сакавіка 1918 г.
 
На Случчыне нядрэнна, Такіх, як мы, даволi шмат. Трэба, каб нехта ўзяў на сябе ініцыятыву ачолiць рух, каб гэта ня было расьцярушанае, а арганізаванае дзеяньне. 3 Менску даходзяць радасныя весткі: утварыўся беларускі ўрад, названы Народным Сакратарыятам.  
 
20-га сакавіка 1918 г.  
 
Ад няма што рабiць, мы шмат дыскутуем. 3 намі ў нашым ваенным лягеры жыве Мiкола Ш., былы царскае apмii афіцэр. Ён з намі ўжо некалькі тыдняў. Добры баёвы сябра. Ягоную сям'ю зьнiшчылi бальшавiкi, а ён сам цудам уцёк. Ён случчак (паходзіць з Копыля), беларус, але мае самыя чорнасоценскія перакананьні. Яму цяжка ўявiць, як Беларусь можа iснаваць, як незалежная дзяржава. У спрэчках са мною i Сяргеем карыстаецца самымi прымітыўнымі аргумэнтамi: Беларусь ня можа праіснаваць гаспадарча, яна ня мае гісторыі, беларуская справа - гэта нездаровы рамантызм i г.д. 3 намі яго лучыць толькі варожасьць да бальшавікоў. Трэба папрацаваць над ім, здабыць для нашае справы. 3 iм трэба быць вельмі асьцярожным, каб неабдуманым словам або дзеяньнем не aдштypxнyць ад сябе. Ён вельмi добры сябра ды жаўнер, а з паходжаньня беларус. Я выстараўся яму гадавік “Нашае Нівы” (знайшоў у аднаго настаўніка). Няхай чытае. Там ёсьць доказы для такіх, як ён.  
 
30.3.18
 
У Менску абвешчана незалежнасьць Беларусi. Вестка аб гэтым усхвалявала маіх хлопцаў. Нават Ш. успрыняў яе больш урачыста, чым таго можна было спадзявацца. "Я жаўнер, - казаў ён. - Калi ўрад загадае, буду выконываць."
Вясна. Па-веснавому грэе сонца. Зямля яшчэ няўпоўнi ачысьцiлася ац сьлядоў зімы. Начамі замаразкі. У лесе счарнеўшы ад раставаньня сьнег, але вясна iдзе ўпэўненым кро¬кам. Яе нясуць на крылцах першыя матылькі, яна сьмяецца галубенькімi вочкамі першых пралесачак, аб ёй гамоняць у паднябесьсі ключы журавоў. 3амiтусiлiся вароны ў галiнах бярозаў, i напрауляюць свае разбураныя зiмовымi ветрамі гнёзды. Над полем i лугам лiецца гоман званоў: яны таксама сьпяваюць вясьне. Веснавы настрой хвалюе i цешьщь i родзiць надзею.
Я быў у Слуцку. Настрой бепарусаў бадзёры. Спадзяюцца ўтрымаць незалежнасьць. Справы немцаў няважныя. Хутчэй, цi пазьней iм прыйдзецца пакінуць Беларусь. Тымчасам мы павінны падрыхтавацца да гэтага мамэнту; нам прыйдзецца збройна баранiць незалежнасьць. Трэба шукаць аружжа. Дзе яго ўзяць? Гэта вельмі цяжкое пытаньне, але i яго вырашьць можна. Некаторая колькасьць зброi ўжо маецца паасобнымі вайсковымі злучэньнямі Падчас адыходу немцаў у ix "фатэрлянд" будзем адбiраць ад ix аружжа i зброіцца caмi. У заход¬няй частцы Беларусi заўважаецца рухлiвасьць палякаў. Яны носяцца з замерам улучьць у склад Польшчы ўсю Беларусь, як гэта было перад 1772 годам. Нас чакае цяжкое змаганьне з некальмі ворагамі адразу.
 
15.4.18  
 
Я спытаўся Ш., як ён адносiцца да плянаў палякаў за¬няць Беларусь. Ён спахмурнеў i сказаў: "Гэта было-б вельмi няпрыемна”. Пытаньне: - Што блiжэй ягонаму сэрцу: Поль¬шча, цi Беларусь, вывела яго з paўнавari.  
- Абураючая пастаноўка пытаньня, - выбухнуў ён. - Зразумела Беларусь!
Наступна ён гаварыў аб тым, што яму цяжка ўявiць, каб ягоная Случчына стала польскаю. Ад нашае сёньняшняе гутаркі ён мабыць ня схоча спрачацца з намі пра патрэбу незалежнасьці Беларусi."
Зарегистрирован

З павагаю,
Kurt/Lenwe the Green Elf

"Мы же не можем оставить Людям лес неприбранным. А тут дело пяти секунд - был орк, стал экологически чистый труп... "(R2R)
"There is no such thing as an atheist in a foxhole." (Murphy's Law of Combat)
Kurt
Beholder
Живет здесь
*****


Асаблiва ж лясныя эльфы любiлi дранiкi з мачанкай.

   
Просмотреть Профиль »

Сообщений: 3164
Re: Сьвятаслаў Коўш. Запавет бацькі
« Ответить #21 В: 08/12/09 в 13:29:07 »
Цитировать » Править

...Травень.
Для таго, каб забясьпечыць незалежнасьць Беларусi неабходна здабыць для справы народныя гушчы. Нацыянальна сьведамая інтэлігэнцыя пойдзе на ахвяры. Сялянская маса падтрымае нас у тым выпадку, калі ўбачыць, што беларуская дзяржаунасьць здаволiць яе жыцьцёвыя iнтарэсы. У асноўным наша сялянская маса нацыянальна сьведамая. Да яе толькі трзба ўмела падыйсьці. Tут вымагаецца веданьне псыхікі нашага селяніна. Вельмi важна здабьщь ягоны давер. Калі-ж у нас знойдуцца людзі, якія ўлiчаць гэта i павядуць за сабою народную масу, наша справа выграна. Гэтыя думкі ў мяне даўно. Цяпер я пераканаўся, што таксама думаюць іншыя. Нам хапае рамантызму. Ён патрэбны, аднак треба пагадзiць рамантыэм з рэалізмам, бо народ у масе разважае рэальна. Веру ў тое, што наш рух знойдзе апорышча ў народных гушчах.  
 
 
Пачатак чэрвеня.  
 
Беларуская акцыя прымусiла настаражыцца расейскую рэакцыю. Расейскія "единонеделимцы" пачулi небясьпеку для сваіх вялікадзяржаўніцкіх тэндэнцыяў. Вядзецца праца ў напрамку кампрамітацыі беларускае незалежніцкае iдэi. Аргумэнты старыя: ніякае Беларусi ня было i ня можа быць; толькi белы цар дасьць сялянам дабрабыт i абарону ад "бунтаўшчыкоў”-беларусаў. Чыноўнікі старога закалу i дзячкі праводзяць гэтую тэорыю ў масу. Адбываецца барацьба за душу беларускага народу. Падобную акцыю толькi ў адваротным напрамку вядуць палякі. За кім пойдзе народ: за палякамі з ix канцэпцыяй "Польскi пшэдрозьбёровэй", за расейцамі ў царскім, цi бальшавіцкім выданьнi, або падтрымае барацьбу за беларускую дзяржаву? - вось пытаньне, на якое адкажа найбліжэйшая будучыня.  
 
Чарвень.  
 
Лета купаецца ў гарачых сонечных праменях. Па жытнiх загонах бягуць бясконцыя хвалi. Распаленае паветра плавiцца над лугам. Касьба... 3вычайна ў гэтую пору зьвіняць бесклапотныя песьні дзяўчат адвячоркам. Цяпер замоўклі яны. Жах нядаўна пракаціўшыхся падзеяў, страх перад новымі, што яшчэ могуць прыйсьці, палохае людзей. Бесклапотнасьць летняга дня толькі вонкавая. Калi надыйдзе вечар, i ад ракі падымецца белы пар, пачуеш цяжкія стогны далёкiх гармат - гоман вайны. Каля старога дубовага крыжа на росстані дарог стаiць жанчына i молiцца Богу за сына, за мужа... Яе сасьмяглыя вусны складаюць малітву за вечны мпачынак, за хуткі зварот. Хто знае: жывы ён, цi не?  
 
12 лшеня 1918 г.  
 
Учора быў дзень нарадзінаў Сяргея. Мы віншавалі яго, а пасьля спаткаліся за бяседным сталом. Успаміналі тых, каго бракавала мiж нас. Адных няма памiж жывымi, пра iншых няма зьвестак. Сяргей пагубiу ycix. Горыч ягоная ня мае межаў і ягоны глыбокі гнеў ня ведае дна. Ён паказаў сябе ў папярадніх спатканьнях з “таварышамі". Гэты чалавек ня мае лiтасьцi i ня ведае што такое страх. Гэтымi якасьцямi можа пахвалiцца той, хто страцiў усё, як Сяргей. Ён сумуе за чынам. Яму душна бяз справы. Часта ён дакарае нас за тое, што мы сядзiм тут, а не перакідаемся за фронт. Аднак ён згаджаецца з намі ў тым, што нас i тут чакаюць баi.  
 
Кастрычнiк  
 
Залатая беларуская восень шапоча лiстамi бярозаў. Журавы з маркотным крыкам лятуць у вырай. На прасторах аголеных палёу зелянеюць латкі азiмiны. Асеньні сум, цixi i прыемны, закрадаецца ў душу. Такі настрой трывае коратка. Bip падзеяў, якія разгортываюцца ўвакол, не дазваляе аддавацца рамантычным разважаньнем, Наблiжаюцца вялікія здарэньні: немцы адыходзяць. На зьмену аднаму акупанту iдзе iншы, ня менш злы - бальшавiкi. Мы мелi нараду i пастанавiлi неадкладна сабраць людзей, каб быць гатовымі на ўсякiя нечаканасьці. Сяргей паехаў у Слуцак, каб навязаць лучнасьць з iншымi аддзеламi.  
 
Сьнeжань.  
 
Немцы адыйшлі. На разьвiтаньне з iмi мы разброiлi нямецкую роту, якая стаяла начлегам у суседняй вёсцы. Фрыцы ня ставiлi супраціву i былi задаволены, што ім дазваляюць iсьцi ў "фатэрлянд". Бальшавiцкiя сiлы пакаціся на захад усьлед адступаючым немцам. Наш аддзел падвоіўся. Амаль усе старыя сябры прыйшлі на наш заклік. Вельмi шмат новых. Гэта тыя, што ўцякаюць ад бальшавiцкix парадкау, якія пачаліся адразу пасьля прыходу чырвоных. Стары малю¬лак: адкіды грамадзкасьці прыняліся за сваё аблюбленае рамясло - рабунак i забойства, У сваёй аколіцы мы зрабiлi парадак: зьлiквiдавалi тры банды "грамадзянскае мiлiцыi". Так сябе называюць рабаўнiкi, якія імем рэвалюцыі забiваюць i рабуюць "буржуяў". Вестка аб гэтым абляцела аколіцу i адабрала ахвоту дамарослым рэвалюцыянэрам. Мы кантралюем ваколіцу i пануем над сытуацыяй. Гэта таму, што бальшавiцкiя сiлы на фроньце. Перш, цi пасьля бальшавікі кінуць супроць нас большыя злучэньні. Неабходна, каб спонтанічная акцыя ператварылася ў арганiзаванае паўстаньне з удзелам шырокix масау. Інакш нас чакае катастрофа. Сяргея няма. Ён у Слуцку. Цікава, якiя з сабою навіны прывязе.  
 
Чытаючы дзёньнiк, Богдан не заўважыў, як дагарэла сьвяча. Яе сьвятло дрыготна мiрганула i замерла. Месячныя касулi нясьмела ўпаўзьлi ў пакой, каўзануліся па сьценах i асьветлiлi партрет нябожчыка Кунаховiча. Богдан уважлiва прыгледзіўся да партрэту. Энэргічны твар, ажываў у месяч¬ных касулях. Богдан чакаў, што бацька вось, вось зыйдзе з партрэту i паздымае са сьцен развешанае аружжа. Вочы партрэту ў месячным сьвятле пазiралi так сугэстыўна, што Богдану здавалася, быццам перад ім жывы бацька "Валенштэйн Крэсаў", як яго называла цётка. Богдан зацягнууся цыгаркай i залаліў новую сьвячу. У яе сьвятле зьбляднеў партрэт бацькі. Спалохана i мiтусьлiва жахнулicя ценi, а Богдан узноў пачаў чытаць бацькаў дзёньнiк.
 
Каляды…
 
Каляды - сьвята сямейнага шчасьця і радаснага ў сьведамасьцi людзей супакою. Так бывала калісьці... Цяпер Каляды наводзяць толькі прыгожыя ўспамiны i глухi боль, бо страчана так шмат. Я праводжу Каляды разам з сям'ёю, але колькi такіх, што ўжо нiколi не пабачаць сям'i? У мяне выйшла так, як гаворыць пагаворка: калi гара ня йдзе да Магамэта, дык Магамэт iдзе да гары. Алёна з Богданам прыехала адведаць мяне. Наша прабываньне на старых становiшчах становіцца небясьпечным. Чырвоныя сьцягваюць сiлы супраць нас. Асьцярожнасьць падыктавала нам зьмяніць месца дзеяньня.
 
Тыдзень таму назад у нас была сутычка з чырвонымi. Ноччу мы пачулi стрелы. Выясьнілася, што бальшавiкi напалi на лясьнічоўку ў Н. Мы дзейнічалі хутка, але прыйшлi запозна. Нашага прыходу чырвоныя ніяк не чакалі, Супрацiў ашаломленых бальшавікоў у тую ноч быў хутка зломлены. Уцалеўшыя ад нашага пагрому чырвоныя пахаваліся ў гаспадарчых будынках; ix вышуквалі мае хлопцы. У памеш¬каньні лясьнiчага я пабачыў жудасны малюнак: каля парогу ляжау пастрэляны гаспадар, побач з перавернутым сталом у лужыне крывi ляжала ягоная жонка. Да яе тулiлася дзiця ў неапісаным жаху, якое яна засланiла сабою ад куляу забойцаў. Па бледным абліччы маткі блудзiла сьмерць. Я бачыў шмат жаху у жыцьцi, але такога, які пазіраў на мяне вачыма гэтае жанчыны бачьць яшча не цаводзілася. Ратаваць яе не было ніякае магчымасьці. Праз поўгадзіны яна памерла. Я заапекаваўся дзiцём. Памiж параскіданых папераў лясьнічага я знайшоу мэтрыку дзiцяцi. 3 няжывое жанчыны зьняў мэдальёнік, а са стала забраў фатаграфiю лясьнічага. У мiжчасе хлопцы вышукалi схаваўшагася недзе ў хляве начальнiка спэцаддзелу. Наш палявы суд вынес яму прысуд сьмерці. Мы ўзбагацiлiся яшчэ адным чалавекам: адзінаццацімесячнай Алесяй. Я парашыў замяніць ёй бацьку i, як дачку, прывёз да Алёны. Два дні i дзьве ночы дзіця вандравала з намі сьцежкамi грамадзянскае вайны. Беднае дзiця! - што чакае цябе у жыцьцi?  
 
Па марозным небе плавае велiчны месяц, Ягоныя касулi iрдзяцца ў пухкiм сьнезе. Дрэвы патрэсківаюць ад сьцюжы. У вёсцы i навакол яе трымаюць варту мае хлопцы. Мы ўжо тры днi ў С. Учора мы спажывалі куцьцю, а сёньня наладзiлi жаўнерскую елку. А што далей? Бальшавiкi ходзяць па нашых сьлядох. Ім яшчэ бракуе сiлаў зааткаваць нас, але гатыя сiлы яны атрымаюць, - гэта пытаньне дзён. Нам, жаўнерам, ня страшна: перад намі шырокая ваенная дарога, але Алёна, што рабiць з ёю? Пакiнуць яе тут пасьля таго, як я з сваімі хлопцамі разьлiчылiся iз спэцаддзелам, гэта значьць асудзiць яе, дзяцей (я лiчу Алесю сваёй дачкой) на пэўную сьмерць з рука з рукі зладзея, як той матрос у Н. Бррр... аж холадна робiцца. Ну, але няма палажэньня з якога-б не знайшлося выхаду. Заўтра. Кажуць, раньне за вечар мудрэйшае.
 
Другi дзень Калядаў.  
 
Пастаноўлена: Алеся з дзецьмі паедзе ў Трылес. Дзядзька Піліп правядзе яе. Мы на некаторы час зьнікнем з гарызонту. Трэба захаваць сілы для будучае барацьбы. Яна доўгая i цяжкая. Нас адшукаў Сяргей. Ён зьвярнуўся са Слуцка. Прывёз загады: трэба iсьцi на злучэньне з iншай, падобнай нам, але меншай групай, якую прыцiснулi бальшавiкi i вось, вось задушаць. Заутра разьвiтаемся з Алёнай i малымi. Хто ведае, цi пабачымся iзноу...
 
Студзень 1919 г.  
 
Зьвярнуўся дзядзька Пiлiп. Усё ў парадку: Алёна - у Трылесе. Дзецi адчуваюць сябе выдатна. Нашы справы таксама добрыя. Мы ўпару прысьпелі з дапамогаю аддзелу Б. Ix толькi трыццаць чалавек, але хлопцы здатныя. Бальшавiкi кiнулi супраць ix роту. Яны высьлізгіваліся пакуль падасьпелi мы. Чырвоныя ніяк не спадзяваліся небясьпекі i, ўзятыя ў два агні, разьбегліся. Наш аддзел уяўляе сабою крэпкі кулак.  
 
Люты.  
 
Бальшавiцкiя парадкі надакучылi самым церпялівым. Нават тыя, хто яшчэ нядаўна маўкліва зносілі, хоць нехаць, новую ўладу, цяпер адважыліся супроцьдзеяць таварышам. Адчуваецца, што калі настане вясна, супрацьбальшавiцкi рух узмоцніцца. Зімою нікому ня хочацца пакiдаць цёплую хату, але калі прыйдзе вясна...  
 
Вясна 1919 г.  
 
Iзноў забурлелi патокі веснавое вады. Будзiцца прырода i надзея напаўняе сэрца. За намі цяжкая зiма. Толькi той, хто перажыу зiму, як жаўнер у абставiнах грамадзянскае вайны, разумее цяжар, які мы вынесьлі. Вясна нясе з сабою новыя здарэньнi. Вёска пачынае масава рэагаваць на новую ўладу. У сялянскай масе вялікая дрэмлючая сiла. Яе толькi трэба разбудзiць. Гэта ня так лёгка, але магчыма. Бальшавiкi праводзяць прымусовую мабілізацыю, але гэта iдзе вельмi марудна. Сяляне ўxiляюцца ад вайсковае службы. Тыя-ж аддзелы, якія бальшавікам удалося зарганiзаваць з мабiлiзаваных сялянаў, вельмi коса пазiраюць на “сялянска-работніцкую" уладу. Беларускае кiраўнiцтва Случчыны апанавала Слуцкi Зводны Батальён. Выбухнула паўстаньне. У Слуцк прыслалі з Менску полк ЧК. Бальшавiкi здушылi паўстаньне, але жаўнеры 3воднага Батальёну разьбегліся.
 
Травень.  
 
Супраць нас распачалi паважную акцыю. Са Слуцка i з Менску сьцягнулi некалькі батальёнаў чэкістаў. Нас ахопліваюць у кола. Мы ня можам ставiць чало ў адкрытых бiтвах пераважаючым сілам. Вiдаць прыйдзецца перакiнуцца ў іншую акругу.  
 
Канец траўня.  
 
Наша сытуацыя была амаль безнадзейнай, аднак нам спрыяла шчасьце. Мы вырвалiся з акружэньня, праламаўшы становішчы чырвоных. Тры дні i тры ночы даслоўна бяз сну i ня еўшы, мы адыходзiлi ад чэкістаў, стрымліваючы ix каля пераправаў праз рэкі. Пераканаўшыся ў бязмэтнасьці далей¬шага прасьледаваньня, чырвоныя здаволiлiся тым, што вы¬цiснулi нас са Случчыны. Трудна, але трэба пагадзiцца. Мы яшчэ зьвернемся туды, а тымчасам неабходна адпачынуць і залячыць раны. Мы мусім папоўніць страты ў людзях i ўзбраеньнi, якiя панесены намі апошнiм часам. Накіроўваемся зараз над Сулу, каб там у лясох падрыхтавацца да новых баёў.”  
 
У гэтым месцы дзёньнiк абрываўся. Да дзёньнiка была далучана дапіска маткі:  
“lзноў хадзiў на Случчыну. Прымаў удзел у Слуцкiм паўстаньні, а калі яно не ўдалося, зьвярнуўся з хлопцамі ў аколіцы нашага Трылесу. Тут былi палякі. Ад Андрэя зажадалі здаць аружжа, але ён не падпарадкаваўся. У сутычцы з польскімі ўланамi Андрэй загінуў і быў пахаваны на фамiлiйныx могілках.”  
 
Месяц схаваўся за векавым дубам, калі Богдан закончыў чытаць дзёньнiк. Сьвяча дагарала. Яе дрыготнае сьвятло за¬мерла на сьценах пакою i мэблях. Парою, калі рухалася полымя сьвечкі, мiтусiлiся спалоханыя ценi. 3 партрэту Андрэя Кунаховiча пазiралi амаль жывыя вочы. Узбуджанае ўяуленьне Богдана пераносілася ў прамiнулае і бачыла бацьку на стомленым кані, абвешанага аружжам і кулямётнымі iстужкамі. Богдан стараўся ўявiць ніклі iм ня бачаную Случ, амаль адчуваў шопат яе хваль, рытм крокаў ідучых жаўнераў. Богдан ня помніў, калі лёг на старавечны з інкрустацыямі ложак і заснуў.
Зарегистрирован

З павагаю,
Kurt/Lenwe the Green Elf

"Мы же не можем оставить Людям лес неприбранным. А тут дело пяти секунд - был орк, стал экологически чистый труп... "(R2R)
"There is no such thing as an atheist in a foxhole." (Murphy's Law of Combat)
Kurt
Beholder
Живет здесь
*****


Асаблiва ж лясныя эльфы любiлi дранiкi з мачанкай.

   
Просмотреть Профиль »

Сообщений: 3164
Re: Сьвятаслаў Коўш. Запавет бацькі
« Ответить #22 В: 08/12/09 в 13:29:52 »
Цитировать » Править

VІІ глава.
-----------------------------------  
 
Бываюць вясною такія дні, калі ўся прырода жыве ўзбуджаным жыцьцём. У такія дні яе вялікае сэрца б'ецца рытмам няўстрыманага жаданьня жыць. І няма такое болі душы, якое-б не загаіла пяшчота гэных веснавых дзён. Безнадзейная роспач, духовая пустка зьнікаюць, уступаючы месца надзеі і веры ў заўтрашні дзень.
 
Алеся глыбока адчувала страту Адэлі. Яе жаночая сьведамасьць была ўсхвалянай да глыбіні. Гэта быў першы магутны ўдар жыцьця, які яе наведаў. Калі памерла пані Алёна, якую яна яшчэ нядаўна лічыла сваёй маткай, Алеся была маленькай дзяўчынкай. На страту маткі (цяпер гэта была пані Алёна) Алеся рэагавала так, як гэта робяць тысячы іншых дзяцей: руччамі чыстых сьлёзаў. Цяпер Алеся адчувала сьмерьць пані Адэлі зусім сьвядома. Цяжар гэтага адчуваньня ўскладняўся трагэдыяй яе сапраўдных бацькоў, пра якую расказала ёй перад сьмерцьцю бабка (іншага імені для пані Адэлі Алеся ня ўмела падшукаць.) Разам з бабкай зьнікала апошняе зьвяно, якое лучыла Алесю з Трылесам. Яна балюча адчувала, што цяпер у Трылесе яна зусім прыпадковы чалавек. Алеся адчувала сябе жудасна адзінока, так адзінока, як кожны, у каго няма нікога блізкага, роднага. Яна ў думках шукала некага, нават самага далёкага сваяка, але не магла знайсьці.
 
Богдан... з'явілася па інэрцыі думка і разьвеялася ў пустэчы пры стыку са сьведамасьцю. Ён-жа такі самы чужы, як і ўсе іншыя, а нават яшчэ больш чужы сваім сьветапаглядам. Праўда, Алеся заўважыла, што ў Богданавай сьведамасьці адбываецца нейкая барацьба сьветапагляду ў якім ён быў узгадаваны з уражаньнямі ад Бацькаўшчыны, але што пераможа, голас крыві, ці прыпадковае ўзгадаваньне, прадбачыць вельмі цяжка. Алеся была адна са сваімі думкамі, а яна так прагнула некага, хто-б пацешыў яе ў перажываньні трагэдыі бацькоў, трагэдыі, якая для людзей адышла ў краіны апавяданьняў, а для яе здарылася адно ўчора.
 
О, калі-б яна магла пасьці на магілы ёю ніколі ня бачаных бацькоў і выплакацца там вялікім нястрыманым плачам. Ал гэтыя магілы былі далёка і няма ведама дзе. Яны парасьлі драсяном, падобна да тысячаў забытых магілаў на Беларусі. Калі-б было можна, Алеся бегла-б на Случчыну, шукала-б на ёй дарагія магілы, прынесла-б на іх букеты кветак з палёў беларускіх, як свой найдаражэйшы дар бацьком. Мама... шапталі Алесіны вучны, цалуючы выблеклы ад часу абразок сьветлавалосае жанчыны ў залатым мэдальёніку, атрыманым ад пані Адэлі. О, як-бы лёгка стала Алесі, калі-б яна магла плакаць над магілай гэтае жанчыны з вялікімі ўдумлівымі вачыма. Яна-б зрабілася шчасьлівай, каб магла выплакаць каля матчынай магілы столькі сьлёз, колькі выплакала над магілай пані Алёны (цяпер для Алесі яна толькі пані). Адзіным лякарствам ад Алесінага вялікага болю былі сьлёзы. І яны паліліся непаўстрымана, чыстыя, як хвалі Сулы, змываючы горыч душы, як Сула змывае вясною лугі.
 
Шукаючая думка Богдана накіравалася ў акрэсьленым напрамку ўначы, калі ён прачытаў дзёньнік бацькі. Гэты дзёньні скаланаў Богданавай сьведамасьцю і канчаткова вывеў з калавіны ягоную дасюлешнюю ідэялёгію. Урадавая польская тэорыя пра "крэсы" развалілася і для Богдана пачалося шуканьне ідэялёгіі за якую змагаўся і згінуў ягоны бацька.
 
Богдан інстынктам знайшоў яе ўжо, але ёй яшчэ бракавала канчатковае аформленасьці. У гэтым дапаможа яму Алеся. Богдан адыходзіць ад сьвету ў якім ён дагэтуль жыў. Яго не палохае тое, што ён ставіць крыжык на далейшую вайсковую кар'еру, якая распачалася для яго гэтак абяцаюча. Яму крыху не па сабе, калі ўяўляе ягоную прадбудучаю гутарку з цёткай Вэронікай, ён бачць яе заклапочанае абліца, калі даведаецца пра пастанову пляменьніка. Яго бянтэжыць думка, што сваім крокам ён крыўдзіць пана Зыгмунта, які прызвычаіўся лічыць яго, Богдана, сваім сынам. Але гэта ня можа зьмяніць ягоных плянаў і пастановы зьвярнуцца ў той сьвет да якога ён належыць.
 
У ім азвалася бунтарная кроў Кунаховіча, прамовіў інстынкт адраджаючаеся, прагнучае жыць нацыі. Богдана клікаў бацька. Не пасьледаваць гэтаму клічу ён ня мог. ад раньня ён блудзіў па фальварковым садзе, па зялёным лузе. Ён шукаў таго, што ад яго адабралі ў маладосьці і на сьлед чаго ён толькі што трапіў. Ён шукаў дарог да зьбліжэньня са сьветам бацькі, ён шукаў Алесю, бо яна была для яго тым, без чаго ён ня мог уявіць будучыню. яму неабходна пагутарыць з ёю, выясніць далейшыя адносіны да яе. Алеся яму не сястра - гэта крыху дзіўна, але... добра. Богдан разважае над тым, ці дасюлешняе ягонае пачуцьцё да Алесі гэта толькі братняя любоў, ці нешта іншае. Яго дзівіць тое, што адказаць на гэтае пытаньне ня так проста, як здаецца.
 
Урэшче гэта малаважна. Яго ня цікавіць мінулае: з ім ён канчаткова разьмінуўся. Істотнымі зьяўляюцца сучаснасьць і будучыня. Вельмі важна, што Богдан кахае Алесю і гэта ён павінен сказаць ёй, сказаць зараз, неадкладна. Гэтае каханьне такое вялікае, што ня месьціцца ў грудзёх, як радасьць вясны, што сонцам сьмяецца, квітнеючы белым убранствам садоў. Як добра, што Алеся не сястра! - хочаца крычаць на ўвесь сьвет. мая яна, мая слаўная Алеся, амаль голасна думаў Богдан. Але.. А што, калі алеся... не кахае яго, а што, калі Алеся мае да яго толькі пачуцьцё сястры да брата? - родзіца роспачная думка на дне сьвядомасьці, думка, якуюён адганяе высілкам волі. І наагул, ці выпадае зараз гутарыць з Алесяй аб гэтым?.. Яе ўвага і пачуцьці заняты іншым. Але, не! няа ніякіх сумніваў. Ён павінен зараз бачыцц з Алесяй і расказаць ёй пра ўсё.
 
Але дзе яна? Ад раньня шукае дарма. Нарэшце. Богдан знайшоў яе пад каржакаватым дубам. Яна дрыжэла ад плачу і ня чула, як да яе падышоў Богдан. Чорная, як смоль каса акрыжўджана раскінулася па белай блюзцы і гублялася ў сьвежай траве да якой прытулілася і якой скардзілася Алеся. Такой мілай яна здалася Богдану! Ён часінку счакаў, а пасьля абняў яе сільнай рукою, абцёр сьлёзы і пачаў гаварыць аб тым, што набалела яму на душы. Ён гаварыў аб тым, што прачытаў ў дзёньніку бацькі, аб тым, што яны зьвязаны супольнасьцю лёсу, што яны супольна адзінокія, што ён кахае яе і што ім разам будзе вельмі добра.
 
- Ці кахае Алеся?
 
На абсохшым ад сьлёзаў абліччы разьліўся руменец дзявочае засаромленасьці. Усё здарылася гэтак раптоўна, так шмат розных адчуваньня наведала яе, што яна ня думала, не магла думаць пра гэта. Але ёй прыемна, што знайшоўся нехта, хто падтрымаў яе, ёй прыемна адчуваць моцную Богданаву руку. Яна ўсё сваё маладое жыцьцё правяла ў клопатах. Гэтыя клопаты перашкаджалі вызваліцца жанчыне. Цяпер у Алесі разбудзілася жанчына, прагнучая ласкі і апорышча ў некім, хто-б упэўненым плячом падтрымаў і абараніў. Усё гэтае Алеся зараз знайшла ў Богдане. Янв не адказала на ягонае пытаньне словамі? Пашто? Ці-ж можна імі выказаць усё аб чым хочацца сказаць? Алеся схіліла сваю галоўку на Богданавы грудзі, схавала на іх свой пурпурны ад засаромленасьці тварык...
 
Пяшчотна коцяцца хвалі Сулы, перабіраючы каменьчыкі пасячанага дна. Рака песьціцца ў пуховых ад травы берагох і жартуе з каранямі старэючых вольхаў. У яе люстраныя хвалі пазіраюць белыя хмаркі: яны цешацца сваім хараством. Сонца кідае поўнымі жменямі касулі, а яны ірдзяцца ў вадзе, цалуюцца з кветкамі абляняў, купаюцца ў зелені лугоў. Шаўковая трава корна схіляецца да ног. Богдан з алесяй вандруюць праз веснавы дзень. Ім добра. Яны забыліся пра клопаты жыцьця. Каля іх непрыкметна праплываў час, не кранаючы іх ў гэты дзень. Іх супольны шлях пачаўся толькі цяпер. Ён яшчэ даўгі. Што іх чакае на гэтым шляху? Куды прывядзе іх? Будзе гэты шлях ісьці толькі праз кветкі і вясну? На гэта адкажа будучыня.
 
Яны ішлі праз заліты сонечнымі касулямі луг. Пад нагамі шумела сула. Гулі авадні калі іх, а на крылцах празрыстых хмарак плыла вясна 1939 году.
--------------------
Працяг - аповесьць "Па дарогах вайны"
« Изменён в : 08/12/09 в 13:30:15 пользователем: Kurt » Зарегистрирован

З павагаю,
Kurt/Lenwe the Green Elf

"Мы же не можем оставить Людям лес неприбранным. А тут дело пяти секунд - был орк, стал экологически чистый труп... "(R2R)
"There is no such thing as an atheist in a foxhole." (Murphy's Law of Combat)
Страниц: 1 2  Ответить » Уведомлять » Послать тему » Печатать

« Предыдущая тема | Следующая тема »

Удел Могултая
YaBB © 2000-2001,
Xnull. All Rights Reserved.